-



Раздел: краткие содержания

Добро пожаловать в бесплатный каталог учебных материалов Bigreferat.ru! Здесь Вас ждут сотни тысяч учебных работ по различным дисциплинам (рефератов, курсовых и контрольных работ, дипломов), а также сочинений и кратких изложений известных литературных произведений.

Паляўнічыя акварэлькі з Палесся
ЗАМЕСТ УСТУПУ

Стары паляўнічы Грышка разважае пра змены, якія павінны адбыцца ў краі з пабудовай чыгункі. Не прымаючы нязвыклае і новае, стары прадказвае, што павысякаюць лясы, усё пойдзе на звод:

Не толькі знікне звер у нас, але й глушэц.
А прыйдзе час, што й качкі не забіць на свеце,
Што на драздоў і дзятлаў будзем ставіць сеці...

...


Пераклады з У. Сыракомлі
Не я пяю —народ божы...
Не я пяю — народ божы
Даў мне ў песні лад прыгожы,
Бо на сэрцы маю путы
I з народам імі скуты.
З ім я зліўся з добрай волі.
Чы то ў долі, чы ў нядолі,
Чы дзе гора абзавецца,
Як асіна, грудзь трасецца.
Усё у грудзь хаваю дзесьці.
Мне гаворыць веска, хата,
Мне гаворыць сэрца брата,
Рад збіраю, што пачую,
...

Лірыка

Едзе ён у горад «з цяжкім возам» у святочны марозны дзень, бо «бяда у карак пагнала». Якая бяда напаткала селяніна, аўтар не гаворыць. Хутчэй за ўсё гэта беспрасветная беднасць, пра якую сведчаць многія дэталі ў творы:

Ну! Кабыла, чаго стала?!
Чаго стала?!., скажаш — цяжка,
Ды й не надта ж ты і сыта,
А мне ж легка?., глядзь, сярмяжка
Стара... рвана... ветрам шыта....
...


Тутэйшыя
Асобы

Мікіта Зносак — калежскі рагістратар, 25—28 г.

Гануля Зносчыха — яго маці.

Янка Здольнік — настаўнік, 25—28 г.

Лявон Гарошка — паважаны селянін.

Аленка — яго дачка, 17—19 г.

Наста Пабягунская — дзяўчына невядомых заняткаў, 23—25 г.

Гэнрых Мотавіч Спічыні — Мікітавы настаўнік, сярэдняга веку.

Усходні вучоны — носіць велікарускую вопратку і боты, барада калматая.

...


Раскіданае гняздо
Асобы

Лявон Зяблік, пажылы гаспадар, кульгавы, гадоў пад 50.

Марыля, яго жонка, нараклівая, замучаная жыццём кабеціна, гадоў 48.

Сымон, 24 г.

Зоська, 18 г.

Данілка, 14 г. } дзеці Зябліка

Аленка, 8 г.

Юрка, 7 г.

Старац, гадоў пад 70.

Паніч, гадоў 23.

Незнаемы, гадоў 35.

Двое дворных людзей.

Падзеі адбываюцца ў 1905 г.

Першы акт у хаце Зяблікаў, астатнія — на котлішчы гэтай хаты. ...


Паўлінка
Асобы

Сцяпан Крыніцкі, засцянковы шляхціц, 45 г.

Альжбета, яго жонка, 40 г.

Паўлінка, дачка Крыніцкіх, 19 г.

Пранцысь Пустарэвіч, сваяк Крыніцкіх, 50 г.

Агата, яго жонка, 43 г.

Якім Сарока, настаўнік, 25 г.

Адольф Быкоўскі, 24 г.

Госці, музыкі. Кароткі змест: Акт І

Якім і Паўлінка раяцца, што рабіць, каб бацькі дзяўчыны далі дазвол на шлюб. Стары Крыніцкі не любіць настаўніка і не жадае мець зяця з мужыкоў. Якім прапаноўвае ўцячы і абвянчацца цішком: «Бацькі спачатку пазлуюць,

...


Безназоўнае

Праз увесь твор ідзе супрацьпастаўленне «мінулых чорных дзён» і новай «песні-казкі». Купала верыў у адраджэнне роднага краю. Рэчаіснасць 20-х гадоў давала падставы для аптымізму: Беларусь стала дзяржаўнай, роўнай у сям'і народаў-суседзяў. У шостым раздзеле паэт паказаў Радзіму ў вобразе маладой гаспадыні, якая «на куце ў хаце сваёй села»:

Сядзіць важна, сама
...


На куццю

Князь робіць вывад, што «не ўмруць ужо яны, раз хочуць сонца, славы, песні». Загадвае ганцам кожны год абыходзіць край.

Гуслямі, лукам і святлом
Будзіце, клічце і свяціце...
Каб сон іх счэз і ўсталі жыці.

Ён падымае чарку за мінулае, за сучаснасць, за будучыню. Шуміць за сталом бяседа, ясней разгараецца паходня, нацягваецца лук, ракочуць гуслі. Іх розгалас нясецца на ўвесь «бел-свет». Але апоўначы старое замчышча замірае, як і раней гэта дзікая пустка. «Быў тут хто або не быў, — і так і гэтак мала веры», — гаворыць аўтар у апошніх радках твора. ...


Адвечная песня

Падказвае, што ў двары (у пана) ёсць заробкі. Мужык даводзіць, што двор ён знае даўно, з году ў год пакідаў там сілу.

Вынімала мне паншчына дух,
Зжыў яе — думаў, воля дасць хлеб...
Як за паншчынай, бедзен і слеп.

Лета кідае Мужыку пад ногі серп і касу. Пачынаецца моцны дождж з градам. VII. Касьба і жніво

Гарачыня. Мужык косіць, Жонка жне. З ёю побач малыя дзеці. Мужык, звяртаючыся да касы?

...


Бандароўна

У карчму, дзе гуляла моладзь, прыблукаўся пан Патоцкі.

Банкятуе з казакамі,
Мёд, віно п'е квартай,
К маладзіцам і дзяўчатам
Лезе смоллю ў жарты.

Бандароўна за нахабныя жарты выцяла пана па твары. Патоцкі пачаў пагражаць «усёй казачай брацці». Бандароўна кінулася ўцякаць ад панскай помсты. «Дзікая пагоня» адшукала дзяўчыну і прыцягнула ў панскія харомы.

...


Курган

Заіскрыліся вочы гусляра і заплакалі пад яго рукамі «струны жывыя». Гусляр гаворыць, які ні моцны князь, а дум ланцугамі не скуе. Ён нагадвае князю, колькі людзей стогнуць і плачуць вакол яго харомаў і ў лёхах пад імі. На золаце князя блішчыць чалавечая кроў, а брыльянты — «цёртая сталь ад кайданаў».

Князь нейкі час маўчаў, думаючы, як пакараць гусляра. Загадаў:
...


Лірыка

Купала ўслаўляў і паэтызаваў роднае слова, шукаў адметныя вобразы і мастацкія сродкі, каб паказаць яго хараство, моц, сілу. У розныя гады ён напісаў некалькі вершаў з ідэнтычнай назвай «Роднае слова», што сведчыць пра тое вялікае значэнне, якое надаваў паэт беларускай мове ў фарміраванні нацыі.

Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. прымусілі царызм зняць забарону на беларускую мову, яна пачала жыць «на хвалу людзей». У вершы, які з'явіўся ў 1908 г., роднае слова называецца «магутным», «бяссмертным», «свабодным»:

...


Птушкі і гнёзды

Раман пачынаецца словамі аўтара пра планету Зямля, мінулую вайну і яе асэнсаванне ў літаратуры. Сцюдзёны вырай

Аповесць першая «Хлопцы, настаў наш час...»

Палонны Алесь Руневіч у шарэнзе штрафнікоў ляжыць на пляцы. Пасля «гімнастыкі», муштры з поўзаннем, уставаннем, паданнем, вахман Шранк гоніць падапечных з песняй на абед. На месяц у штрафкампані Руневіч трапіў з маёнтка. Палонных упраўляючы вельмі дрэнна карміў і аднойчы яны адмовіліся выходзіць на работу. Бунт быў хутка падаўлены, а Алекс, так звалі немцы Руневіча, як падбухторшчык, трапіў зноў у лагер, у адгароджаную яго частку, дзе знаходзіліся парушальнікі.

...


Memento mori

Бліжэйшую ад месца катастрофы ваеннага эталона вёску акружылі карнікі. Усіх жыхароў сагналі ў адрыну. Зондэрфюрэр разважыў, што спаліць — самы просты спосаб расправіцца з «бандытамі». Раптам ён заўважыў у натоўпе старога печніка і загадаў, каб таго падагналі сюды. З удзячнасці, што пячнік зрабіў выдатныя печы, зондэрфюрэр вырашыў падарыць жыццё старому. Той захацеў большага: пачаў пералічваць родных, блізкіх, суседзяў, што былі ў адрыне. Фашыст незадаволены, праз перакладчыцу пытаецца, што стары хацеў бы, мусіць, забраць адтуль усю банду.

...


Галя

У калгасе ідзе жніво. Галіны рукі гудуць ад стомы. Падаіўшы карову,. Галя ўкладвае спаць дачку, чарнявую Сонечку. За хутарам на жытнёвым полі гудзе трактар, і ў думках жанчына з тым чалавекам, што вядзе машыну. Перад вачыма Галі праходзіць яе жыццё. Знаёмства з Сярожам Юрачкам, які з'явіўся ў іх Гаросіцы разам з дзядзькамі-краўцамі. Нядоўгае маладое шчасце, бо Сярожа вярнуўся ў сваю вёску і яго, камсамольца, хутка арыштавала польская паліцыя. Калі ў 1939 годзе хлопец прыйшоў да Галі, тая была замужам за Міколам Хамёнкам, багатым хутаранінам.

...


Пруская вайна

У першай частцы ўзнаўляецца легендарная радаслоўная заснавальнікаў польскай дзяржавы. У другой — апісваецца пераможная бітва з рыцарамі Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам. Рыцарам супрацьстаяць беларускія, літоўскія, польскія, рускія, татарскія палкі. Трэцяя частка паведамляе пра вяселле караля Ягайлы з маладзенькай беларускай шляхцянкай Соф'яй Галыпанскай, ад якой 74-гадовы манарх урэшце дачакаўся наследніка. ...


На ростанях
Кніга першая. У ПАЛЕСКАЙ ГЛУШЫ Кароткі змест:

Андрэю Лабановічу, маладому настаўніку «па душы быў і гэты глухі куток Палесся, аб якім яшчэ дома так многа цікавага наслухаўся ад аднаго старога аб'ездчыка, і гэты народ з яго асаблівай моваю і звычаямі, так не падобнымі да мовы і звычаяў тых беларусаў, з гушчы якіх выйшаў Лабановіч; гэты некрануты край старажытнасці, якая на кожным кроку кідалася яму ў вочы і затрымлівала на сабе ўвагу...» Вёска Цельшына — першае месца яго самастойнай працы.

...


Балотны агонь

Бярозка, заціснутая з усіх бакоў старымі дрэвамі, не бачыла сонца, рэдка калі патыхаў на яе свежы ветрык. Была ў яе адзіная ўцеха: ноччу глядзець на далёкі бледны агонь.

Абуджаны начнымі грымотамі вяз спытаў у бярозкі, чаму яна не спіць. Потым патлумачыў, што яна бачыць не агонь, што гэта свецяцца ўначы гнілякі.

Расчараваная бярозка стала сумаваць і тужыць. Цяпер у яе жыцці не было ніякай радасці.

...


Стары лес

Цэлыя вякі жыла пушча згодна і шчасліва. Аднойчы з аднаго берага на другі трапіла насенне старой, усімі паважанай ліпы. На семя асіна наўмысна скінула тоўсты сук, а потым побач з ім апусціла сваё насенне. Пакуль ліпавае насенне выбівалася з-пад сука, асіна ўзышла і заглушыла ліпку.

Дзяцел расказаў пра гэта старой ліпе. Высокі вяз, крэпкі граб уступілі ў размову, пацвярджаючы, што ўжо не першы раз так робіцца на другім баку рэчкі.

...


Крыніца

Доўгія гады крынічка частавала ўсіх жывых істот найчысцейшай вадой, ля яе кіпела жыццё. Тара, якая дала ёй жыццё, пазірала на крынічку з любасцю маці. Аднойчы гара сказала, што чакаюцца вялікія перамены, якія могуць змяніць лес крынічкі, павярнуць яе ў іншы бок. Дачку словы маці-гары не спалохалі, а толькі зацікавілі, яна даўно ўжо хацела паглядзець на іншы свет. Гара перасцерагае крынічку, што «сярод чужынцаў яна згубіць свой воблік, сатрэцца з твару зямлі». Калі ж крыху пачакае, то ў родным краі злучыць сваю ваду з вадой іншых крыніц. «Тады б вы сталі магутнай ракой, і ў гурце вам не страшна было б каціцца ў свет: вас ніхто не адалее, і вы не страціце сябе на чужыне. Вы б ажывілі ўвесь гэты край, ён стаў бы багатым на зайздрасць чужынцам», — гаворыць маці-гара.

...



Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям