Жалязняк Рыгор, нарадзіўся ў верасні 1914 г. у горадзе Віцебску ў сям'і рабочага.
Вучыўся ў Віцебскай фабрычна-заводской навучальні чыгуначнікаў (1930-1931), працаваў у дэпо, літсупрацоўнікам у газеце «Віцебскі рабочы» (1931-1932), займаўся ў Віцебскім кінатэхнікуме на сцэнарным аддзяленні (1932-1933). Паступіў у Ленінградскі дзяржаўны інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры і лінгвістыкі, а ў 1936 г. перавёўся на філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1938) вучыўся тры гады ў аспірантуры. Напісаў у 1941 г. кандыдацкую дысертацыю на тэму «Паэзія М.А.Багдановіча». ...
|