Гарулёў Мікола, нарадзіўся 06.11.1919 г. у вёсцы Баева Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і настаўніка.
Скончыў аддзяленне расейскай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Магілеўскага педагагічнага інстытута (1941). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны - баец 1-га камуністычнага знішчальнага батальёна пры ЦК КП Беларусі, потым - баец, афіцэр-палітработнік у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі (1947) - адказны сакратар рэдакцыі магілеўскай абласной газеты «За Радзіму». У 1949 г. пераехаў у Менск, працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, у рэдакцыі часопіса «Советская Отчизна», загадчыкам літаратурнай часткі Расейскага драматычнага тэатра, на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1970-1979 гг. - адказны сакратар часопіса «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Сябра СП СССР з 1947 г. ...
|