Валкадаеў Пётар, нарадзіўся 22.11.1911 г. у вёсцы Кажамякі Кінель-Чаркаскага раёна Куйбышаўскай вобл. (Расея) у сялянскай сям'і.
У 1929 г. стаў працаваць трактарыстам у калгасе. Скончыў літаратурны факультэт Куйбышаўскага педагагічнага інстытута (1936), два гады працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Кінель-Чаркаску. У 1939 г. прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у якасці інструктара-літаратара дывізійнай газеты «Новый путь». У 1941 г. удзельнічаў у баях на Заходнім фронце, быў кантужаны, у 1942-1944 гг. - у партызанскім атрадзе №– 122 на Магілеўшчыне. Пасля вайны працаваў у рэдакцыях газет «Советская Белоруссия», «Настаўніцкая газета», «Сталинская молодежь», карэспандэнтам «Литературной газеты». Сябра СП СССР з 1949 г. ...
|