Бяспалы Змітро, нарадзіўся 28.08.1934 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1956 г. скончыў Рэчыцкі землеўпарадчы тэхнікум. Працаваў землеўпарадчыкам у Гарадзенскай вобласці. Служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі (1958) паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1963). Адначасова працаваў у часопісе «Вожык» - супрацоўнікам, намеснікам рэдактара аддзела фельетонаў. З 1972 г. - адказны сакратар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня «Родная прырода», а з 1977 г. - пасля рэарганізацыі бюлетэня ў часопіс - яго галоўны рэдактар. Сябра СП СССР з 1974 г. ...
|