Багданаў Юры, нарадзіўся 08.08.1944 г. у горадзе Горкім (цяпер Ніжні Ноўгарад, Расея) у сям'і служачых.
У 1945 г. разам з бацькамі пераехаў у Баранавічы. Скончыў Менскую музычную навучальню (1964). Працаваў выкладчыкам у Баранавіцкай музычнай школе. Пасля заканчэння Літаратурнага інстытута ў Маскве (1974) працаваў у Дзяржаўным камітэце БССР па кінематаграфіі інспектарам, намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення кінафікацыі і кінапракату. Адначасова на працягу пятнаццаці год быў рэдактарам кінабюлетэня «На экранах Беларусі». У 1988-1990 гг. працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1990 г. - вядучы рэдактар у Міністэрстве культуры БССР. Сябра СП СССР з 1989 г. ...
|