-



Работы по предмету: Ядвігін Ш.

Добро пожаловать в бесплатный каталог учебных материалов Bigreferat.ru! Здесь Вас ждут сотни тысяч учебных работ по различным дисциплинам (рефератов, курсовых и контрольных работ, дипломов), а также сочинений и кратких изложений известных литературных произведений.

Ядвігін Ш.

Ядвігін Ш. (сапр. Лявіцкі Антон), нарадзіўся 04.01.1869 г. у былым маёнтку Добасна (цяпер у складзе вёскі Добасна) Кіраўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і ўпраўляючага маёнткам.

Вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, у 1890 г. за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Сядзеў у Бутырскай турме. Вярнуўся на Беларусь, працаваў памочнікам правізара ў Радашковічах, потым у краме-кааперацыі. Па стану здароўя пакінуў працу і пераехаў з сям'ёю ў бацькоўскі фальварак Карпілаўка, што пад Радашковічамі, дзе і правёў большую частку жыцця. У 1909-1910 гг. жыў у Вільні, працаваў некаторы час сакратаром, затым загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы». У 1913 г. - у рэдакцыі газеты «Беларус». З лістапада 1913 г. да студзеня 1915 г. - тэхнічны рэдактар беларускага сельскагаспадарчага часопіса «Саха» і беларускага часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка» ў Менску.

...

Дачэсныя

Чалавек сустрэўся з воўкам. Разгаварыліся, бо воўк не быў галодны, а чалавек не меў у руках стрэльбу.

Даўней быў воўк «найлепшым хатнім прыяцелем і вартаўніком». Але трапіў да «нейкай паганай скупой гаспадынькі» на службу, якая замест хлеба кінула яму гарачы камень. Схапіў галодны воўк камень і так моцна апёкся, што і па сённяшні дзень ляпа чорная. Сябрукі ваўка справядлівасці не дабіліся. Пайшлі з жальбай да цара.

...


Бярозка

Вырасла дачка Лявона Марыська, пара замуж аддаваць. Справіў ён дачцы вяселле і, адпраўляючы ў чужую сям'ю, параіў: «Калі будзе надта цяжка, нікому не жалься. Ідзі ў лес, выберы дрэва і толькі яму адкрывай сваю душу».

Прайшло нямнога часу. Паехаў Лявон да дачкі. Узяў сякеру і павяла яго Марыська, каб паказаць тую бярозку, што ведала ўсе яе беды і крыўды. Бярозка стаяла ўчарнеўшая. Ссек Лявон дрэва, знутры яно было нежывое. «Гэта-ж твой боль, гэта-ж твой жаль спарахнілі гэтую бярозку, — бо ты доляй сваёй жалілася ёй. Дрэва то спужалася такой долі», — патлумачыў бацька дачцы. Марыська, горнучыся да бацькі, спытала: «Татачка, а чаму паміж людзей я не знайшла каму пажаліцца? » Лявон маўчаў. ...


Дуб-дзядуля

На надзеле героя-апавядальніка рос стары дуб. Неяк, напрацаваўшыся, герой лёг пад ім адпачыць.

Дуб-дзядуля загаварыў чалавечым голасам. Успомніў сваю маладосць, калі вакол быў лес, шумелі побач сваякі-дубы. Папрасіў чалавека прынесці чыстай вады, тады б ён пакінуў пасля сябе памяць, нашчадкаў. Чалавек кінуўся шукаць вады. Першае возера, якое ён знайшоў, было напоўнена людскім потам. Каля яго стаяла жанчына па імені Праца. Яна сыпала ў возера зямлю, каб менш давялося людзям ліць поту, напаўняючы возера.

...


Гаротная

Адамка ўспамінае маленства, маці, якая памерла, пакінуўшы васьмігадовага сына і крыху старэйшую дачку. Памерла яна, заўважыў хлопчык, неяк не так, як трэба, бо пахавалі яе не на могілках, а за плотам (так найчасцей хавалі самагубцаў. — Т. Г.). Жывуць яны з сястрой у прыгожым мураваным доме, але ў самым яго нізе, дзе з вакна відаць толькі ногі людзей.

Ганулька спачатку зарабляла нейкія грошы падзёншчынай — мыла багатым падлогу, дапамагала па гаспадарцы. Потым яе перасталі браць на такую працу. Адамка чуў ад дворнічыхі, што ганарыстых паны не любяць.

...


Зарабляюць

Адамка ўспамінае маленства, маці, якая памерла, пакінуўшы васьмігадовага сына і крыху старэйшую дачку. Памерла яна, заўважыў хлопчык, неяк не так, як трэба, бо пахавалі яе не на могілках, а за плотам (так найчасцей хавалі самагубцаў. — Т. Г.). Жывуць яны з сястрой у прыгожым мураваным доме, але ў самым яго нізе, дзе з вакна відаць толькі ногі людзей.

Ганулька спачатку зарабляла нейкія грошы падзёншчынай — мыла багатым падлогу, дапамагала па гаспадарцы. Потым яе перасталі браць на такую працу. Адамка чуў ад дворнічыхі, што ганарыстых паны не любяць.

...



Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям