-



Работы по предмету: Валасевіч Эдуард

Добро пожаловать в бесплатный каталог учебных материалов Bigreferat.ru! Здесь Вас ждут сотни тысяч учебных работ по различным дисциплинам (рефератов, курсовых и контрольных работ, дипломов), а также сочинений и кратких изложений известных литературных произведений.

Валасевіч Эдуард

Валасевіч Эдуард, нарадзіўся 12.03.1918 г. у горадзе Магілеве ў сям'і чыгуначніка.

У 1935-1936 гг. працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў літаратурны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1941). З 1941 г. у Савецкай Арміі - спачатку ў 1-м камуністычным знішчальным батальёне пры ЦК КП Беларусі, потым - у дзеючай арміі на Бранскім, Заходнім франтах. Быў цяжка паранены (1943). З лістапада 1943 г. працаваў у Дзяржаўным архіве Аджарскай АССР (г. Батумі), з 1944 г. выкладаў фальклор і расейскую літаратуру ў Магілеўскім педінстытуце. Загадваў аддзелам у абласной газеце «За Радзіму». У 1952 г. пераехаў у Менск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Белдзяржфілармоніі, у 1970-1974 гг. быў дырэктарам Беларускага аддзялення Ўсесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах СП СССР. Сябра СП СССР з 1950 г.

...

Водгук на верш Сяргея Законнікава "Бацькаўшчына"
Бацькаўшчына... Радзіма... Як мілагучна і прыгожа гучаць гэтыя словы! Якой любоўю адгукаюцца яны ў сэрцы кожнага беларуса! Табе, родны куток, дзе ўзгадавала мяне маці, дзе я зрабіў першыя крокі, табе прызнаюцца ў любові паэты, захапляючыся табой, тваімі краявідамі, тваімі шчырымі працавітымі людзьмі... Гэтак жа і я, твой сын, хачу сказаць, што ў якім бы куточку зямлі я ні быў, ты вечна будзеш для мяне адзінай і непаўторнай зямлёй.
...

Водгук на спектакль "Князь Вітаўт" (па п'есе Аляксея Дударава "Купала")
Гістарычныя асобы, праславіўшыя нашу зямлю, заўсёды цікавілі драматургаў, пісьменнікаў, музыкантаў і жывапісцаў. Адным з цікавых твораў, прысвечаных асобе князя Вітаўта, была п'еса А. Дударава «Купала».
     У 1997 годзе ў Купалаўскім тэатры адбылася прэм'ера спектакля «Князь Вітаўт». Рэжысёр спектакля — Валерый Раеўскі. Музыку да пастаноўкі напісаў кампазітар Віктар Капыцько, дэкарацыі і мастацкае афармленне Барыса Герлавана. Прэм'ерная пастаноўка адбылася 3 жніўня 1997 года, але і сёння цікавасць гледачоў да яе не страчана. У 1998 годзе «Князь Вітаўт» быў паказаны на Міжнародным фестывалі імя А.Чэхава ў Маскве, у 2000 годзе спектакль атрымаў Гран-пры фестывалю «Белая вежа» (г.Брэст).
...

Незабыўныя сустрэчы (водгук на верш Сяргея Грахоўскага "Купалаў запавет")
Прачытала верш Сяргея Іванавіча Грахоўскага «Купалаў запавет» і задумалася. Задумалася над тым, што ў жыцці ўсё цесна знітавана, і выпадковасцяў у ім не бывае. I калі Богам назначана звязаць мне свой лес з роднай мовай, то ад гэтага ўжо не ўцячэш.
     Апошняй вясной з гомельскай алімпіяды прывезла д ад ому дарагія рэліквіі: дыплом, чайны сервіз (за мае старанні), а кніжку Сяргея Грахоўскага мне проста так падараваў на добры ўспамін бялявы стройны юнак з блакітнымі вачыма. Ён аказаўся шчырым беларусам: нават на «відзік» казаў «бачак», за ўсё наша кароткае знаёмства я не пачула ад яго ніводнага слова па-руску.
...

Музыка Купалавай душы (водгук на верш Сяргея Грахоўскага "Купалаў запавет")
Хтосьці з беларускіх пісьменнікаў сказаў: «Тут зямля такая, яна сама пяе!» З гэтым нельга не пагадзіцца. На маю думку, паэт — гэта той, хто чуе спеў зямлі роднай у сэрцы сваім, хто нясе яго нам як яркі, незгасальны агеньчык, які свеціць з цемры цраз стагоддзі, асвятляе нам шлях у будучыню, дае сілы, каб жыць. Такім паэтам быў Янка Купала. Ён пісаў пра тое, што гаварыла яму родная зямля, што не давала спакою ягонай душы, чым ён жыў, дыхаў. Паэт даўно пайшоў ад нас, але ён жыве ў вершах, у нашых думках. Нам застаўся «Купалаў запавет» — так, дарэчы, называецца верш ...

Водгук на верш Сяргея Грахоўскага "Вячэрняя малітва"
Цёмны пакой... Перад іконай сядзіць бабулька і моліцца... Моліцца, каб наступны дзень быў добры, каб Бог не забываў пра яе дзетак і ўнукаў, каб ім жылося лепш на гэтай зямлі. Гэта яе адзіная магчымасць уратаваць мір вакол сябе, бо дзейнічаць інакш яна не можа.
     Часта чалавек звяртаецца да Бога, калі апускаюцца рукі, калі ён не ведае, што яшчэ можна зрабіць для шчасця. Чытаю верш С. Грахоўскага і не веру: няўжо нічога больш нельга зрабіць для лепшай долі Беларусі і беларусаў, няўжо апошняя надзея — Бог?
...

Хлеб (водгук на ўрывак з паэмы Ніла Гілевіча "Родныя дзеці")
Урывак з паэмы Н. Гілевіча «Родныя дзеці», аб якім зараз пойдзе размова, паэт назваў «Адступленне шостае — педагагічнае». Педагогіка — навука аб выхаванні, а выхаванне — гэта, найчасцей, дзеясловы загаднага ладу, натацыі, парады, загады, заклікі і г. д. Але давайце паглядзім, ці мае ўсё гэта месца ў творы Н. Гілевіча. Ніводнага разу не сустракаюцца утэксце дзеясловы, характэрныя творам пра хлеб: шануйце, паважайце, не кідайце і г. д. Якім жа чынам уздзейнічае паэт на чытачоў, як ён іх выхоўвае? А выхаванне павінна быць, бо адступленне ж названа педагагічным.
...

Святы дар роднай зямлі (водгук на ўрывак з паэмы Ніла Гілевіча "Родныя дзеці")
I аж дакуль Зямлі зялёнай
     Трымцець на лесу цеціве —
     Найпершым клопатам надзённым
     Тут будзе клопат пра цябе.
     Ніл Гілевіч
     
     Што мы прыгадваем, калі ўдыхаем водар-пах румянага хлеба? Можа, налітыя каласы, патрывожаныя гарэзай-ветрыкам. А можа, блакітныя вочкі пяшчотных васількоў у жыце. Нехта зноў пачуе шчымліва-радасны пошчак маленства і ўспомніць расцалаваныя снегам і дажджом «далоні шчаснай маці, што дзецям лусты раздав». А хтосьці, ап'янёны водарам духмянай скібы, прыгадае цяпло і ласку Зямлі-Матухны. У песнях «цар зямлі» параўноўваецца з сонцам, што лашчыць сваімі прамянямі ўсё жывое.
...

Найвялікшы са скарбаў Зямлі (водгук на ўрывак з паэмы Ніла Гілевіча "Родныя дзеці")
Хлеб... Якое маленькае гэтае слова, але які вялікі сэнс нясе яно ў сабе. Хлеб... Бацькаўшчына... Радзіма...
     Гэтыя словы амаль сінанімічныя. Кожны чалавек звязвае са словам «хлеб» свае асабістыя адчуванні, для кожнага гэтае слова мае свой сэнс. Вось і ва ўрыўку Н. Гілевіча «Адступленне шостае — педагагічнае» аўтар расказвае нам пра тое, чым з'яўляўся хлеб на працягу жыцця менавіта для яго. Якую ж ролю адыгрываў ён у жыцці паэта ды і, бадай, усяго нашага народа?
...

Водгук на верш Ніла Гілевіча "Парада маладым чытачам"
Казкі... Цудоўныя чарадзейныя казкі... Ужо з першых дзён напіага існавання яны прыходзяць да нас, каб застацца назаўсёды. Казкі вучаць нас быць добрымі, спагадлівымі, чэснымі, дапамагаюць адрознівадь дабро і зло, шчырасць і прытворства, цаніць ласку і спагаду. Менавіта аб гэтым піша ў сваім вершы Ніл Гілевіч:
     
     З іх кожнай фабулы, зусім нядоўгай,
...

Водгук на самастойна прачытаную кнігу Віталя Вольскага "Падарожжа па краше беларусаў"
Віталь Вольскі напісаў вельмі многа цікавых кніг пра нашу краіну. Сярод іх «Па лясных сцежках», «У лясах над Бярозай», «Месяц за месяцам», «На бабровых азёрах», «Родны край», «Старонкі нашай гісторыі», «Падарожжа па краіне беларусаў» і інш. У сваіх кнігах пісьменнік цікава расказвае пра мінулае і сучаснае нашай краіны, падае звесткі з гісторыі нашага краю, апісвае расліны. Аповесць «Падарожжа па краіне беларусаў» была напісана ў 1968 годзе.
...


Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям