Чамярыцкі Вячаслаў, нарадзіўся 22.07.1936 г. у вёсцы Рабкі Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы Вілейскага раёна (1958-1959), карэктарам маладэчанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг» (1959), інспектарам аддзела народнай асветы Маладэчанскага раёна (1959-1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1965). З 1965 г. - навуковы супрацоўнік інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г. ...
|