Хомчанка Васіль, нарадзіўся 12.01.1919 г. у вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Вучыўся ў Менскім хіміка-тэхналагічным тэхнікуме (1934-1935), на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. 05.04.1937 г. быў рэпрэсіраваны. Адбываў тэрмін на Далёкім Усходзё да красавіка 1941 г. у Ніжне-Амурскім лагеры. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР у 1969 г. У 1941-1968 гг. - у Савецкай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях як камандзір мінамётнага ўзвода. У 1944 г. скончыў Буйнакскую пяхотную навучальню, у 1951 г. - Ваенна-юрыдычную акадэмію ў Маскве. У 1972-1985 гг. - загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1960 г. ...
|