Стадольнік Іван, нарадзіўся 30.09.1941 г. у вёсцы Янкі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Докшыцкай сярэдняй школы (1959) працаваў у мясцовым калгасе імя А.Суворава, на асваенні цалінных зямель у Казахстане, дзе на станцыі Купрыянаўка Рузаеўскага раёна Какчатаўскай вобласці быў качагарам. У 1959 г. вярнуўся з цаліны, працаваў у родным калгасе, пасля бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі Докшыцкага раёна. Скончыў зубалекарскае аддзяленне Полацкай медыцынскай навучальні (1963). Працаваў выконваючым абавязкі галоўнага лекара, зубным лекарам Мосарскай сельскай бальніцы Глыбоцкага раёна (1963-1967), вучыўся завочна на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1971). У 1967-1971 гг. - адказны сакратар, у 1971-1980 гг. - загадчык аддзела сельскай гаспадаркі полацкай аб'яднанай газеты «Сцяг камунізму». З 1980 г. - рэдактар аддзела літаратуры, з 1984 г. - адказны сакратар часопіса «Вожык». Сябра СП СССР з 1980 г. ...
|