Семяжон Язэп (таксама Семяжонаў Іосіф), нарадзіўся 16.11.1914 г. у вёсцы Пятровічы Смалявіцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і лесніка.
Пасля заканчэння Смілавіцкай сярэдняй школы (1930) працаваў у калгасе рахункаводам, вучыўся на драматычных курсах у Менску. У 1932-1934 гг. - акцёр Трэцяга беларускага дзяржаўнага тэатра. Скончыў факультэт замежных моў Менскага педагагічнага інстытута (1938). У 1938-1940 гг. служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь, у савецка-фінляндскай вайне. Потым настаўнічаў у роднай вёсцы. У 1941-1945 гг. удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дэмабілізаваўся ў 1959 г. Выкладаў замежныя мовы ў Менскай сувораўскай навучальні (1953-1960), у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1961-1975), адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь» (1962-1967). Сябра СП СССР з 1954 г. ...
|