Садоўскі Яфім, нарадзіўся 04.01.1908 г. у горадзе Менску ў сям'і служачага.
Вучыўся ў сталярнай майстэрні (1924-1925), у прафтэхшколе (1926), скончыў агульнаадукацыйныя курсы (1927). Быў супрацоўнікам газет «Савецкая Беларусь», «Рабочий», «Советская Белоруссия». У 20-я гг. - сябра групы расейскіх літаратараў «Звенья». Служыў у Савецкай Арміі (1930-1931). У першыя гады Вялікай Айчыннай вайны - ваенны журналіст на Заходнім і Цэнтральным франтах. У 1943-1970 гг. - супрацоўнік газеты «Советская Белоруссия». Сябра СП СССР з 1935 г. ...
|