Рунец Пятро, нарадзіўся 04.05.1911 г. у вёсцы Азярычына Пухавіцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння курсаў пры Барысаўскім педагагічным тэхнікуме (1930) настаўнічаў у вёсках Глінішчы і Сяліба Бярэзінскага раёна. У 1937 г. паступіў вучыцца, а ў 1940 г. скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С.М.Кірава ў Менску. Увосень 1940 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях у Летуве, на Волхаўскім, Сталінградскім франтах. Двойчы паранены. У траўні 1943 г. дэмабілізаваны. Працаваў у эвакашпіталі, а затым у рэдакцыі новакузнецкай газеты «Большевистская сталь». У 1945 г. вярнуўся на радзіму. У 1946-1953 гг. - загадчык аддзела рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі», у 1953-1962 гг. - літсупрацоўнік часопіса «Бярозка», у 1963-1971 гг. - рэдактар-стыліст на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1955 г. ...
|