Рабкевіч Валянцін, нарадзіўся 15.02.1937 г. у вёсцы Аксаміты Капыльскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1960). Працаваў настаўнікам Іказненскай сярэдняй школы (1959-1960), завучам Барадзініцкай сярэдняй школы (1960-1963) Браслаўскага раёна, завучам Ракаўскай сярэдняй школы (1963-1965) Валожынскага раёна. Вучыўся ў аспірантуры пры Менскім педагагічным інстытуце (1965-1968). У 1968-1974 гг. - старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». З 1974 г. - рэдактар, з 1975 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г. ...
|