Пянкрат Міхась, нарадзіўся 28.08.1918 г. у вёсцы Карпілаўка Чэрвеньскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў Смілавіцкі паляводчы тэхнікум (1939). Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гг., быў цяжка паранены. У 1940-1941 гг. працаваў у рэдакцыі рудзенскай раённай газеты «Бальшавіцкі сцяг». З 1943 г. - памочнік начальніка штаба партызанскай брыгады «Чырвоны сцяг» Менскай вобласці. З 1945 г. працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «Савецкі селянін», «Сталинская молодежь», у 1959-1979 гг. - рэдактар аддзела часопіса «Вожык». Сябра СП СССР з 1951 г. ...
|