Платнер Ісак (таксама Платнер Айзік), нарадзіўся 17.11.1895 г. у горадзе Сакалоў-Падляшскі Седлецкай губерні (цяпер Польшча) у сям'і краўца.
З малых год працаваў па найме ў кравецкіх майстэрнях. У 1922 г. выехаў у ЗША - настаўнічаў у школах пры Інтэрнацыянальным рабочым ордэне, супрацоўнічаў у камуністычнай газеце «Морген-фрайхайт» («Вольная раніца»). У 1932 г. прыехаў у СССР. З 1933 г. жыў у Менску - працаваў у Беларускім радыёкамітэце, у рэдакцыі жыдоўскай газеты «Акцябэр» («Кастрычнік»), у часопісе «Штэрн» («Зорка»). У Вялікую Айчынную вайну працаваў на радыё ў Саранску (Мардовія) і Яраслаўлі. У 1944 г. вярнуўся ў Менск. У 1949 г. рэпрэсіраваны. 22.04.1950 г. асуджаны на 25 год зняволення. Рэабілітаваны ў 1956. Жыў у Менску. ...
|