Півавараў Зяма (таксама Півавараў Залман), нарадзіўся 05.06.1910 г. у горадзе Касцюковічы Магілеўскай вобласці ў сям'і рабочага.
Вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме. У 1929 г. пераехаў у Ленінград, дзе працаваў качагарам. Быў сябрам БелАПП. Скончыў літаратурны факультэт Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). Працаваў у газеце «Чырвоная змена» (1934-1936). У 1936 г. рэпрэсіраваны і ў 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 08.03.1958 г. ...
|