Панізнік Сяргей, нарадзіўся 10.05.1942 г. у вёсцы Бабышкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў Магілеўскую медыцынскую навучальню (1962). Працаваў фельчарам Княжыцкай бальніцы каля Магілева. У 1962-1975 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай навучальні СА ВМФ (1967) быў ваенным журналістам. У 1976 г. працаваў фельчарам траўмабрыгады на станцыі «Хуткай дапамогі» ў Менску. У 1977-1978 гг. - стыльрэдактар у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980 г. - рэдактар Дзяржтэлерадыё БССР, з 1982 г. - рэдактар, а з 1984 г. - загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва», з 1989 г. - вядучы рэдактар гэтай рэдакцыі. Сябра СП СССР з 1967 г. Узнагароджаны медалём. ...
|