Нікіфаровіч Ванкарэм, нарадзіўся 15.11.1934 г. у г. Менску ў сям'і настаўніка.
У 1957 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР. З 1965 г. - старшы рэдактар, з 1976 г. - загадчык аддзела Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1983 г. - памочнік галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Тэатра-студыі кінаакцёра пры Дзяржкіно БССР, з 1987 г. - кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Сябра СП СССР з 1972 г. ...
|