Марчук Георгі, нарадзіўся 01.01.1947 г. у горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і шаўца.
Пасля заканчэння сярэдняй школы №– 2 у Давыд-Гарадку (1965) працаваў у мясцовым клубе, затым у Столінскім раённым клубе на розных пасадах: ад кіраўніка драматычнага гуртка, метадыста да мастацкага кіраўніка. У 1973 г. скончыў завочнае аддзяленне па спецыяльнасці тэатразнаўства Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1969 г. у Менску - асістэнт кінарэжысёра кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975-1977 гг. - слухач Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. З 1980 г. - кінарэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1980-1982 гг. - загадчык літаратурнай часткі тэатра-студыі кінаакцёра кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра СП СССР з 1983 г. ...
|