Лобан Мікола, нарадзіўся 27.10.1911 г. у вёсцы Чаплічы Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1931 г. скончыў двухгадовыя педагагічныя курсы ў Слуцку. Настаўнічаў у вёсках Пласток, Таль на Любаншчыне (1931-1934), у мястэчку Шацк Пухавіцкага раёна, у вёсцы Пярэжыр Рудзенскага раёна. У 1939 г. паступіў на філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, а праз год перавёўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Волхаўскім фронце. Быў двойчы паранены і ў 1942 г. - дэмабілізаваны. Адзін год выкладаў расейскую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў пасёлку Келераўка (Казахстан), зноў вучыўся ў БДУ (скончыў у 1945). У 1944-1967 гг. - навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, у 1967-1968 гг. - загадчык рэдакцыі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у 1968-1978 гг. - зноў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа - загадчык сектара, навуковы супрацоўнік. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1950 г. ...
|