Ліхадзіеўскі Сцяпан, нарадзіўся 09.05.1911 г. у вёсцы Баславічы (цяпер Барок) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме (1926-1930), у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1930-1931), у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце (1931-1933). Скончыў Томскі педагагічны інстытут (1939). Быў сябрам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». У 1933 г. быў рэпрэсіраваны і высланы на 3 гады на поўдзень Казахстана ў Сарыагачскі раён. Настаўнічаў у сярэдніх школах. У 1939 г. паступіў у аспірантуру Ташкенцкага педінстытута. Працаваў выкладчыкам гэтага інстытута, быў дэканам факультэта, а з 1963 г. загадваў кафедрай зарубежнай літаратуры Рэспубліканскага педагагічнага інстытута расейскай мовы і літаратуры. Рэабілітаваны ў 1956 г. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1948 г. ...
|