Конан Уладзімір, нарадзіўся 23.04.1934 г. у вёсцы Вераскава Наваградскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1952 г. скончыў Вераскоўскую сярэднюю школу, працаваў камсоргам у школе (1952-1953), затым у мясцовым калгасе. У 1954 г. паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1959) - настаўнік, а з 1960 г. - дырэктар Стражоўскай васьмігадовай школы Вілейскага раёна. Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце філасофіі і права АН БССР (1964) - навуковы супрацоўнік, затым загадчык сектара эстэтыкі і сацыяльнай псіхалогіі, з 1986 г. - вядучы навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Доктар філасофскіх навук. Сябра СП СССР з 1982 г. ...
|