Клебановіч Міхась, нарадзіўся 14.03.1934 г. у вёсцы Грэск Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні. У 1967 г. пераведзены ў галоўную рэдакцыю па вытворчасці тэлевізійных фільмаў, у 1972 г. прызначаны сябрам рэдакцыйна-сцэнарнай калегіі гэтай рэдакцыі, з 1977 г. - галоўны рэдактар сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання. Сябра СП СССР з 1981 г. ...
|