Кацовіч Лазар, нарадзіўся 05.10.1903 г. у горадзе Менску ў сям'і служачага.
У 12 год пайшоў працаваць «хлопчыкам для паслуг» у мануфактурны магазін, затым - кур'ерам у банк. З 1920 г. - канторшчык у Народным камісарыяце аховы здароўя БССР, з 1921 г. - у Менскім гарвыканкаме. З 1922 г. быў артыстам, памочнікам рэжысёра гарадскога тэатра і вандроўных калектываў. Пасля заканчэння прафтэхшколы друкароў (1926) залічаны гравёрам-літографам у друкарню ў Менску. З дня ўтварэння Саюза пісьменнікаў Беларусі да 1937 г. быў яго арганізацыйным сакратаром. У 1939 г. скончыў сцэнарны факультэт Дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве. Працаваў на кінастудыях у Менску, Ташкенце, у 1943-1946 гг. - рэдактар Усесаюзнага радыёкамітэта. У пасляваенныя гады жыў у Менску. Сябра СП СССР з 1934 г. ...
|