Каханоўскі Генадзь, нарадзіўся 08.01.1936 г. у вёсцы Дамашы Маладэчанскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Вучыўся ў школе і адначасова працаваў у сельскай гаспадарцы. Пасля службы ў Савецкай Арміі (1955-1958) скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1963). Працаваў настаўнікам у Ленкаўскай васьмігадовай школе і ў Маладэчна. З 1964 г. - навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, дырэктар Менскага абласнога краязнаўчага музея (Маладэчна). Завочна скончыў аспірантуру пры Інстытуце гісторыі АН БССР. З 1981 г. навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. З 1989 г. - старшыня Беларускага краязнаўчага таварыства. Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1986 г. ...
|