Кавальскі Ўладзімір, нарадзіўся 21.10.1912 г. у сяле Варонеж Карукаўскага раёна Чарнігаўскай вобласці (Украіна) у сям'і служачага.
Пасля смерці бацькі (1925) працаваў на цукровым заводзе, у фасфарытных шахтах (Ярмолінскі раён), кур'ерам у банку (г. Хмяльніцкі), сакратаром сельсавета (вёска Зарэчча Праскураўскага раёна). У 1929-1930 гг. вучыўся ў польскай тэатральнай студыі ў Кіеве. З 1930 г. - загадчык польскага сектара Камітэта радыёвяшчання пры Саўнаркоме БССР. Адзін з арганізатараў і кіраўнік польскай секцыі СП БССР. У лістападзе 1937 г. рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны 18.09.1979 г. ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі. Сябра СП СССР з 1934 г. ...
|