-



Работы по предмету: Іпатава Вольга

Добро пожаловать в бесплатный каталог учебных материалов Bigreferat.ru! Здесь Вас ждут сотни тысяч учебных работ по различным дисциплинам (рефератов, курсовых и контрольных работ, дипломов), а также сочинений и кратких изложений известных литературных произведений.

Іпатава Вольга

Іпатава Вольга, нарадзілася 01.01.1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых.

Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 г. скончыла ў Горадні сярэднюю школу №– 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967). Настаўнічала ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, працавала таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гарадзенскім гаркоме камсамола (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970). У 1970-1973 гг. - літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975-1978 гг. - аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. Зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене» (1978-1979). У 1985-1989 гг. - галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 г. - загадчык аддзела, з 1990 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына». Сябра СП СССР з 1970 г.

...


Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям