Жыжэнка Ўладзімір, нарадзіўся 23.01.1931 г. у горадзе Дарагабужы Смаленскай вобласці (Расея) у сям'і настаўніка.
У 1948 г. паступіў вучыцца на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1953). Адначасова працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў вячэрніх школах. З 1953 г. - рэдактар дзіцячай і юнацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (пазней - «Беларусь»), у 1964-1966 гг. і ў 1966-1969 гг. - старшы рэдактар на Беларускім радыё, у 1966 г. (студзень - верасень) - галоўны рэдактар Менскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў. З 1969 г. працуе ў часопісе «Неман», з 1979 г. - загадчык аддзела прозы часопіса. Сябра СП СССР з 1981 г. ...
|