-



   Яўсееў Рыгор




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Яўсееў Рыгор


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Яўсееў Рыгор (таксама Яўсееў Ягор), нарадзіўся 10.09.1942 г. у вёсцы Барок Бялыніцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Малабялевіцкай сярэдняй школы (1960) рабіў у калгасе. Служыў у Савецкай Арміі (1961-1963). Працаваў у бялыніцкай раённай газеце «Зара камунізму» (1964-1971). Скончыў завочнае аддзяленне філфака Магілеўскага педінстытута (1969), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1973). Працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя» (1973-1975), у Дзяржкамвыдзе БССР (1975-1977). З 1977 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1983 г.

Дэбютаваў гумарыстычнымі вершамі і байкамі ў 1960 г. Аўтар зборнікаў гумару, сатыры «Верабей пад воблакамі» (1976), «Гаᴛᴏʙая рэпка» (1976), «Вялікая лыжка» (1977), «Мох на бярвенні» (1979), «Шаравая бліскавіца» (1986). Выйшлі для дзяцей кніжкі-маляванкі «Нашы хлопцы-рыбакі» (1976), «Дзядзькавы памочнікі» (1981). Выдаў слоўнік гаворак Бялыніцкага раёна «Маці казала так...» (1978).

Перакладае на беларускую мову вершы расейскіх, украінскіх, малдаўскіх, французскіх, чэшскіх паэтаў.



Похожие документы


Яўсееў Рыгор
Яўсееў Рыгор (таксама Яўсееў Ягор), нарадзіўся 10.09.1942 г. у вёсцы Барок Бялыніцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Малабялевіцкай сярэдняй школы (1960) рабіў у калгасе. Служыў у Савецкай Арміі (1961-1963). Працаваў у бялыніцкай раённай газеце «Зара камунізму» (1964-1971). Скончыў завочнае аддзяленне філфака Магілеўскага педінстытута (1969), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1973). Працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя» (1973-1975), у Дзяржкамвыдзе БССР (1975-1977). З 1977 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1983 г....

Жалязняк Рыгор
Жалязняк Рыгор, нарадзіўся ў верасні 1914 г. у горадзе Віцебску ў сям'і рабочага. Вучыўся ў Віцебскай фабрычна-заводской навучальні чыгуначнікаў (1930-1931), працаваў у дэпо, літсупрацоўнікам у газеце «Віцебскі рабочы» (1931-1932), займаўся ў Віцебскім кінатэхнікуме на сцэнарным аддзяленні (1932-1933). Паступіў у Ленінградскі дзяржаўны інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры і лінгвістыкі, а ў 1936 г. перавёўся на філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1938) вучыўся тры гады ў аспірантуры. Напісаў у 1941 г. кандыдацкую дысертацыю на тэму «Паэзія М.А.Багдановіча»....

Шырма Рыгор
Шырма Рыгор, нарадзіўся 20.01.1892 г. у вёсцы Шакуны Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы ў Свянцянах (1912), працаваў у Гануцкай пачатковай двухгадовай школе Свянцянскага павета. У 1918 г. скончыў Седлецкі настаўніцкі інстытут (Польшча), які на той час быў эвакуіраваны спачатку ў Маскву і Яраслаўль, а потым у Варонеж. Пасля працаваў у школе сяла Навагольскае Варонежскай вобласці. У чэрвені 1922 г. вярнуўся на радзіму. З 1926 г. - настаўнік Віленскай беларускай гімназіі. Быў сакратаром Галоўнай управы культурна-асветніцкай арганізацыі рэвалюцыйна-дэмакратычнага характару Заходняй Беларусі - Таварыства беларускай школы (1928-1937), адным з выдаўцоў часопіса «Беларускі летапіс». Спрыяў творчаму станаўленню маладых заходнебеларускіх рэвалюцыйных паэтаў. Выдаў першыя зборнікі М.Васілька, М.Танка, пазней - С.Крыўца. За рэвалюцыйна-прапагандысцкую і культурна-асветніцкую дзейнасць быў двойчы зняволены буржуазнымі ўладамі Польшчы, сядзеў у вядомай турме «Лукішкі»....

Няхай Рыгор
Няхай Рыгор, нарадзіўся 05.12.1914 г. у вёсцы Сяліба Бярэзінскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1935 г. скончыў Менскі педагагічны тэхнікум, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Калодзішчанскай сярэдняй школе пад Менскам. Завочна скончыў літаратурны факультэт Менскага настаўніцкага інстытута (1939). У 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым, 1-м Украінскім франтах. У 1942-1943 гг. выконваў заданні Галоўнага разведупраўлення Савецкай Арміі ў тыле ворага (Кіеў - Чаркасы - Чарнігаў). Быў начальнікам асобага аддзела партызанскага злучэння Ю.Збанацкага. Прайшоў ваеннымі дарогамі Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Вугоршчыны. Закончыў вайну на Эльбе. З 1946 г. працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва». У 1952-1954 гг. - загадчык аддзела крытыкі і публіцыстыкі часопіса «Полымя», у 1956-1957 гг. - рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Сябра СП СССР з 1946 г....

Бярозкін Рыгор
Бярозкін Рыгор, нарадзіўся 03.07.1918 г. у горадзе Магілеве ў сям'і служачага. Вучыўся на рабфаку, на літаратурным факультэце Менскага педагагічнага інстытута (1936-1938). У 1938 г. працаваў загадчыкам аддзела крытыкі ў рэдакцыі часопіса «Полымя рэвалюцыі», затым - літаратурным кансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР (1938-1939), загадчыкам аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва» (1939-1941). Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1941 г., быў рэпрэсіраваны. 26 чэрвеня, калі фашысцкія войскі набліжаліся да Менска, калону зняволеных вывелі з турмы на расстрэл. Р.Бярозкіну выпала застацца жывым. Ён накіраваўся ў Магілеў і ў ваенкамаце падаў заяву ў Чырвоную Армію. Прымаў удзел у баях пад Сталінградам, на Курскай дузе, пад Кіевам і ў Карпатах, на Сандамірскім плацдарме і ў вызваленні Прагі. Быў паранены. У ліпені 1949 г. рэпрэсіраваны другі раз. Зняволенне адбываў у лагерах Казахстана і Сібіры, працуючы на будаўніцтве шахт і электрастанцый. Быў вызвалены ў лістападзе 1955 г., рэабілітаваны ў ліпені 1956 г. У 1956-1967 гг. загадваў аддзелам крытыкі і паэзіі ў часопісе «Неман» (да 1960 «Советская Отчизна»). У 1967-1969 гг. - загадчык аддзела літаратуры рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1970-1975 гг. - літсупрацоўнік бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Члён СП СССР з 1939 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям