-



   Тарас Ніна




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Тарас Ніна


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Тарас Ніна, нарадзілася 15.05.1916 г. у вёсцы Заполле Наваградскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучылася ў Наваградскай беларускай гімназіі (1930-1934), затым у Віленскай (скончыла ў 1936). Удзельнічала ў рэвалюцыйным руху. У 1937 г. вярнулася ў родную вёску, у 1938 г. пераехала ў Ліду. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі працавала ў лідскай раённай газеце «Уперад». У 1942-1944 гг. - сувязная лідскай спецгрупы партызанскай брыгады імя С.М.Кірава і партызанскага атрада імя Р.І.Катоўскага брыгады імя Ф.Э.Дзяржынскага Баранавіцкай вобласці. Зноў працавала ў райгазеце «Уперад» (1944-1945), была стыльрэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1945-1946), літработнікам рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі» (1951-1953), літкансультантам пры рэдакцыі газеты «Звязда» ў Менску. У 1957 г. скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Жыве ў Менску. Сябра СП СССР з 1940 г.

Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.

Выступаць у друку пачала з 1936 г. (у віленскіх перыядычных выданнях). Аўтар зборнікаў вершаў «На ўсход ідучы...» (1940), «Суніцы» (1946), «Вершы» (1952), «Кветка шчасця» (выбранае, 1958), «Пад белым яварам» (выбранае, 1966), «У тапаліную замець» (вершы і паэма, 1976), «Праметэю прыйду пакланіцца» (1981), «Праз вятры-завеі» (выбранае, 1986). Напісала кніжкі паэзіі для дзяцей «Казкі пра абавязкі» (1955), «Наш бор» (1968). Паасобныя вершы сталі папулярнымі песнямі («Сонца за хмарамі ўранні...»).

Перакладае з расейскай, украінскай, польскай моў.



Похожие документы


Шевченко Тарас Григорьевич
Taras Shevchenko ( 09.03.1814 года [с. Морынци] - 10.03.1861 года ) Украина Тарас Григорьевич Шевченко родился в семье крепостного крестьянина 9 марта 1814 года в селе Морынци в Черкасской области. Рано остался сиротой. Грамоте учился у дьяка. В 14 лет взят "казачком" ко двору помещика П. Энгельгарда, с которым переехал сначала в Вильнюс, а потом - в Петербург. В 1832 г. отданный "в науку" художнику В.Ширяеву. В 1838 г. стараниями К. Брюллова, В. Жуковского, А. Венецианова, Н. Вельгорского, Е. Гребинки, И. Сошенка и других Шевченко выкупают из крепостничества....

Тарасова Татьяна Анатольевна
Заслуженный тренер СССР и России Родилась 13 февраля 1947 года в Москве. Отец - Тарасов Анатолий Владимирович (1918-1995), выдающийся стратег советской школы хоккея, Заслуженный мастер спорта СССР, Заслуженный тренер СССР, кандидат педагогических наук. Мать - Тарасова Нина Григорьевна, преподаватель физкультуры. Супруг - Крайнев Владимир Всеволодович, Народный артист СССР, лауреат Государственной премии СССР и международных конкурсов, профессор Ганноверской консерватории....

Тарасюк Люба
Тарасюк Люба, нарадзілася 07.12.1953 г. у вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і рабочых. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975) і аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры (1978). З 1978 г. выкладае гісторыю беларускай літаратуры ў БДУ. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Сябра СП СССР з 1981 г. Першыя вершы надрукавала ў 1966 г. (газета «Піянер Беларусі»). Выдала кнігу паэзіі «Смага ракі» (1983)....

Тарасаў Канстанцін
Тарасаў Канстанцін, нарадзіўся 10.10.1940 г. у горадзе Менску ў сям'і служачага. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1957) на працягу трох год працаваў слесарам-зборшчыкам на Менскім механічным заводзе, калектарам у Паўночна-Заходняй геолага-разведачнай экспедыцыі, слесарам-мантажнікам у арганізацыі «Спецэлеватармельбуд». Вучыўся на хімічным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (1960-1965). Па заканчэнні інстытута працаваў майстрам шкловарэння на шклозаводзе «Неман», тэхнолагам на віцебскім заводзе «Маналіт». Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Вышэйшая школа» (1967-1975), журналістам па дагаворы і загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі газеты «Знамя юности» (1975-1977), рэдактарам аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Неман» (1977-1983), спецыяльным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва» (1986-1988). З 1990 г. - адказны сакратар часопіса «Спадчына». Сябра СП СССР з 1982 г....

Загорская Ніна
Загорская Ніна, нарадзілася 16.07.1940 г. у вёсцы Загор'е Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). Дзесяць год працавала старшым рэдактарам на Берасцейскай студыі тэлебачання. У 1974 г. скончыла Менскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1973 г. накіравана на працу адказным сакратаром у рэдакцыю газеты «Зорька». З 1976 г. - адказны сакратар рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач Беларускага радыё, з 1980 г. - намеснік галоўнага рэдактара літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1981 г. - загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», з 1982 г. - галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. Сябра СП СССР з 1982 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям