-



   Янчанка Мікола




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Янчанка Мікола


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Янчанка Мікола, нарадзіўся 22.06.1931 г. у вёсцы Забалацце Магілеўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і каваля.

Скончыў гістарычны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1956). Настаўнічаў у Брожскай сярэдняй школе на Бабруйшчыне (1956-1961), у Дварэцкай сярэдняй школе (1965-1966), быў выхавацелем у Гарадзецкай школе-інтэрнаце (1961) Рагачоўскага раёна. Працаваў у раённых газетах у Рагачове, Жлобіне, Калінкавічах, Карме. З 1972 г. - адказны сакратар рагачоўскай раённай газеты «Камунар». Сябра СП СССР з 1979 г.

Дэбютаваў у друку вершам у 1958 г. (бабруйская раённая газета «Камуніст»). Піша на расейскай і беларускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі «Разнотравье» (1971), «Кросны» (1980), «Жыцейка-жыта» (1990), кніжак апавяданняў для дзяцей «З людзьмі добра» (1973) і «Зраблю сонейка» (1978), «Жменька жалудоў» (1989), кніжкі-маляванкі «Лета ў серванце» (1981) і зборніка вершаў «Залаты вулей» (1986). На беларускую мову пераклаў кнігу вершаў Д.Кавалёва «Вечназялёная Ветка» (1990).



Похожие документы


Гайдук Мікола
Гайдук Мікола, нарадзіўся 29.05.1933 г. у вёсцы Кабылянка Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям'і. У 1951 г. скончыў агульнаадукацыйны ліцэй у мястэчку Міхалова. Два гады працаваў у гміннай управе. З 1953 г. вучыўся ў СССР на філалагічным факультэце ва ўніверсітэтах Растова-на-Доне, Ленінграда, Менска. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959) працаваў у агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Б.Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім спачатку як настаўнік беларускай і лацінскай моў, а з 1965 г. - дырэктарам ліцэя. У 1959-1964 гг. адначасова выкладаў беларускую літаратуру на беларускім аддзяленні завочнай настаўніцкай студыі ў Беластоку. У 1971-1986 гг. - публіцыст, у 1986-1988 гг. - намеснік галоўнага рэдактара газеты «Ніва» (Беласток). Сябра Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа» з 1958 г. Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў з 1985 г....

Засім Мікола
Засім Мікола, нарадзіўся 19.11.1908 г. у вёсцы Шані Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Працаваў па найме, на Пружанскім лесапільным заводзе. У 1924 г. уступіў у падпольную камсамольскую арганізацыю, затым у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады яго не раз арыштоўвалі. У 1925 г. зняволены ў пружанскую турму. Пасля ўз'яднання (1939) абраны старшынёй Шанеўскага сельсавета. У час Вялікай Айчыннай вайны - партызан, інструктар Берасцейскага абласнога антыфашысцкага камітэта. У 1944-1946 гг. - загадчык аддзела Пружанскага райвыканкома. Пасля заканчэння Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ (1948) працаваў у берасцейскай абласной газеце «Заря» (1948-1957), затым - у раённай газеце «Заря над Бугом». Кіраваў абласным літаб'яднаннем. Сябра СП СССР з 1945 г....

Пракаповіч Мікола
Пракаповіч Мікола, нарадзіўся 01.11.1948 г. у вёсцы Пугачова (з 1979 г. у межах Берасця) у сям'і рабочага. У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне факультэта мовы і літаратуры Берасцейскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў у Асабовіцкай васьмігадовай школе Пінскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1971-1972). З 1972 г. - рэдактар Берасцейскага абласнога радыё, затым загадчык рэдакцыі літаратурна-мастацкіх і музычных перадач Берасцейскай студыі тэлебачання, адначасова (у 1984-1990) сакратар Берасцейскага абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1981 г....

Татур Мікола
Татур Мікола, нарадзіўся 03.03.1919 г. ва ўрочышчы Застар'і Клічаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. З 1931 г. выхоўваўся ў Бабруйскім дзіцячым доме. Скончыў факультэт мовы і літаратуры Менскага настаўніцкага інстытута (1937), да 1941 г. настаўнічаў у гарадах Сянно Віцебскай вобласці і Друскеніках (цяпер Летува). У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. Быў цяжка паранены і доўга лячыўся ў шпіталях. З 1944 г. - рэдактар, загадчык рэдакцыі Дзяржаўнага выдавецтва БССР, выдавецтва «Полымя». У 1966-1970 гг. - дырэктар Беларускага аддзялення Літаратурнага фонду СССР, у 1970-1979 гг. - дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Сябра СП СССР з 1953 г....

Воранаў Мікола
Воранаў Мікола, нарадзіўся 13.12.1936 г. у вёсцы Віры Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. З 1952 г., скончыўшы Азяркоўскую сямігодку, працаваў камбайнерам у Задзвінскай МТС Суражскага раёна. У 1955-1959 гг. служыў на Балтыйскім флоце. З 1959 г. на журналісцкай рабоце - літсупрацоўнік суражскай раённай газеты «Кліч Ільіча», аршанскай газеты «Ленінскі прызыў», загадчык сельскагаспадарчага аддзела сенненскай раённай газеты «Ленінская іскра». Жыве ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына Віцебскай вобласці. Сябра СП СССР з 1978 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям