-



   Жыжэнка Ўладзімір




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Жыжэнка Ўладзімір


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Жыжэнка Ўладзімір, нарадзіўся 23.01.1931 г. у горадзе Дарагабужы Смаленскай вобласці (Расея) у сям'і настаўніка.

У 1948 г. паступіў вучыцца на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1953). Адначасова працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў вячэрніх школах. З 1953 г. - рэдактар дзіцячай і юнацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (пазней - «Беларусь»), у 1964-1966 гг. і ў 1966-1969 гг. - старшы рэдактар на Беларускім радыё, у 1966 г. (студзень - верасень) - галоўны рэдактар Менскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў. З 1969 г. працуе ў часопісе «Неман», з 1979 г. - загадчык аддзела прозы часопіса. Сябра СП СССР з 1981 г.

Літаратурную дзейнасць пачаў з рэцэнзій і артыкулаў у студэнцкія гады. З 1955 г. выступае пераважна як перакладчык твораў беларускіх пісьменнікаў на расейскую мову. У яго перакладзе выйшлі раманы М.Лобана «Гарадок Устронь» (1972), Л.Арабей «Іскры ў папялішчы» (1973), А.Васілевіч «Пачакай, затрымайся» (1975), А.Шашкова «Спытай сваё сэрца» (1976), Б.Сачанкі «Вялікі Лес» (1986), В.Адамчыка «Голас крыві брата твайго» (часопіс «Нёман», 1990), асобныя аповесці А.Кулакоўскага, В.Карамазава, А.Марціновіча, Я.Маўра, І.Сяркова, М.Паслядовіча, кнігі І.Навуменкі пра Янку Купалу і Якуба Коласа і інш.

У яго літаратурнай апрацоўцы выдадзены на расейскай мове кнігі Ў.Парахневіча «Огненные вихри» (1967), А.Караткевіча «Обелиск у дороги» (1971), Л.Шыпулі «Четыре тарана в небе» (1982).



Похожие документы


Жылка Ўладзімір
Жылка Ўладзімір, нарадзіўся 27.05.1900 г. у вёсцы Макашы Нясвіжскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1914 г. скончыў гарадскую навучальню ў Міры і разам з бацькамі пераехаў у Менск. Вучыўся ў Багародзіцкай агранамічнай навучальні Тульскай губерні (1915-1917), працаваў аграномам у дзяржаўным маёнтку пад Менскам (1918-1919). Вучыўся ў беларускай гімназіі ў Дзвінску, а ў лютым 1923 г. выехаў на вучобу ў Чэхію, дзе быў залічаны на гісторыка-філалагічны факультэт Карлава ўніверсітэта ў Празе. У 1926 г. вярнуўся на радзіму. Быў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Звязда», выкладаў беларускую літаратуру ў Менскім музычным тэхнікуме. На пачатку 1930 г. арыштаваны і паводле пастановы пазасудовага органа ад 10.04.1931 г. высланы тэрмінам на 5 год у г. Уржум Кіраўскай вобласці, дзе працаваў загадчыкам гаспадаркі і выкладчыкам літаратуры ў медыцынскім тэхнікуме. Рэабілітаваны 19.09.1960 г. Судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР....

Жыжэнка Ўладзімір
Жыжэнка Ўладзімір, нарадзіўся 23.01.1931 г. у горадзе Дарагабужы Смаленскай вобласці (Расея) у сям'і настаўніка. У 1948 г. паступіў вучыцца на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1953). Адначасова працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў вячэрніх школах. З 1953 г. - рэдактар дзіцячай і юнацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (пазней - «Беларусь»), у 1964-1966 гг. і ў 1966-1969 гг. - старшы рэдактар на Беларускім радыё, у 1966 г. (студзень - верасень) - галоўны рэдактар Менскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў. З 1969 г. працуе ў часопісе «Неман», з 1979 г. - загадчык аддзела прозы часопіса. Сябра СП СССР з 1981 г....

Дубоўка Ўладзімір
Дубоўка Ўладзімір, нарадзіўся 15.07.1900 г. у вёсцы Агароднікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю (1918). Настаўнічаў у Тульскай вобласці (1918-1920), служыў у Чырвонай Арміі (1920-1921). Пасля дэмабілізацыі працаваў метадыстам і інспектарам беларускіх школ Наркамата асветы РСФСР і займаўся на творчым аддзяленні Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя В.Брусава, які скончыў у 1924 г. Быў сябрам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша», першым рэдактарам часопіса «Беларускі піянер» (цяпер «Бярозка»). Працаваў рэдактарам беларускага тэксту «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюзу ССР» (1922-1925), адказным сакратаром пастпрэдства БССР пры ўрадзе СССР (1923-1924), выкладчыкам беларускай літаратуры Камуністычнага ўніверсітэта народаў Захаду (1924-1927), рэдактарам «Збору законаў і загадаў рабоча-сялянскага ўраду Саюза ССР» (1926-1930). У 1930 г. рэпрэсіраваны. Зняволенне, высылку адбываў у Кіраўскай вобласці, Чувашыі, на Далёкім Усходзе, у Грузіі, Краснаярскім краі. Пасля рэабілітацыі (1957) жыў у Маскве. Сябра СП СССР з 1958 г....

Дзюба Ўладзімір
Дзюба Ўладзімір, нарадзіўся 24.02.1946 г. у горадзе Палтава (Украіна) у сям'і служачых. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна. Пасля заканчэння аддзялення беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1968) працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Мікалаеўскай сярэдняй школе Буда-Кашалёўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1968-1969), працаваў рэдактарам на Гомельскай студыі тэлебачання (1970-1972), літсупрацоўнікам газеты «Гомельская праўда» (1972-1977). З 1978 г. - карэспандэнт газеты «На страже Октября» (Менск), з 1980 г. - старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1986 г....

Карызна Ўладзімір
Карызна Ўладзімір, нарадзіўся 25.05.1938 г. у вёсцы Закружка Менскага раёна ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1961) працаваў выкладчыкам беларускай і расейскай мовы і літаратуры ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне, у гэты час узначальваў літаратурнае аб'яднанне пры раённай газеце «Браслаўская звязда». З 1967 г. - рэдактар, старшы рэдактар, загадчык аддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё, з 1980 г. - рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», з 1981 г. - старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1970 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям