-



   Юхнавец Янка




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Юхнавец Янка


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Юхнавец Янка, нарадзіўся 03.11.1921 г. у вёсцы Забродак Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

З прыходам на Беларусь немцаў быў арыштаваны СД, летам 1944 г. вывезены ў Германію. Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Вольным універсітэце ў Мюнхене па спецыяльнасці заходнеэўрапейскае права (1949). З 1949 г. жыве ў ЗША.

Вершы і прозу пачаў пісаць у эміграцыі (першыя творы надрукаваны ў эмігранцкіх часопісах «Шыпшына» і «Сакавік», 1948). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шорах моўкнасці» (Нью-Ёрк, 1955), «Новая Элэгія (Баварыя, 1964), «Калюмбы» (Нью-Ёрк, 1967), кнігі выбранай паэзіі «Творы» (Нью-Ёрк, 1989-1990).



Похожие документы


Журба Янка
Журба Янка (сапр. Івашын Іван), нарадзіўся 30.04.1881 г. у вёсцы Купніна (цяпер у межах Чашнікаў) Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1902 г. скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў на Віцебшчыне. Пасля заканчэння Глухаўскага настаўніцкага інстытута (1909, Чарнігаўская губерня) працаваў выкладчыкам у гарадскіх і пачатковых навучальнях Украіны, Беларусі, Расеі, у навукова-педагагічнай камісіі Наркамасветы БССР (1921-1922), інспектарам Бабруйскага, затым Калінінскага (Клімавічы) акруговых аддзелаў народнай асветы (1923-1927), выкладчыкам у Чэрыкаўскай сямігадовай школе, у Магілеўскай медыцынскай навучальні (1927-1934). У 1934 г. пераехаў у Менск і стаў працаваць у Інстытуце мовазнаўства АН БССР. З-за хваробы вачэй быў змушаны ў 1937 г. пакінуць працу. З 1941 г. і пасля вайны жыў у Чашніцкім раёне, быў настаўнікам спеваў. Апошнія гады жыцця правёў у вёсцы Слабада пад Полацкам і ў Полацку. Сябра СП СССР з 1939 г....

Купала Янка
Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван), нарадзіўся 07.07.1882 г. у фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладэчанскі раён Менскай вобласці) у сям'і арандатара. У 1898 г. скончыў Беларуцкую народную навучальню. Пасля смерці бацькі (1902) год працаваў на гаспадарцы, потым - хатні настаўнік, пісар у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілеўскай губерні (1904), практыкант і памочнік вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Менскам, на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладэчаншчыне, у маёнтку Дольны Сноў Наваградскага павета (1905-1908), супрацоўнік «Нашай нівы» і адначасова бібліятэкар бібліятэкі «Веды» Б.Л.Даніловіча (Вільня, 1908-1909). У 1909-1913 гг. вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.С.Чарняева ў Пецярбургу. З кастрычніка 1913 г. зноў у Вільні, супрацоўнік «Беларускага выдавецкага таварыства», рэдактар «Нашай нівы» (1914-1915). У верасні 1915 г. выехаў у Маскву, дзе вучыўся ў Народным універсітэце. У студзені 1916 г. прызваны ў армію. Служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Менску, Полацку, а таксама ў Смаленску, дзе сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1919 г. пераехаў у Менск, дзе і жыў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі навук БССР, у разгортванні выдавецкай справы. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, у пасёлку Пячышчы каля Казані. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1927-1929), сябрам ЦВК БССР (1929-1931, 1935-1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1940 г.). Акадэмік АН БССР, АН УССР. Сябра СП СССР з 1934 г. Народны паэт БССР (1925). Узнагароджаны ордэнам Леніна. Трагічна загінуў 28.06.1942 г. у Маскве. Урна з прахам перавезена ў Менск у 1962 г....

Юхнавец Янка
Юхнавец Янка, нарадзіўся 03.11.1921 г. у вёсцы Забродак Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. З прыходам на Беларусь немцаў быў арыштаваны СД, летам 1944 г. вывезены ў Германію. Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Вольным універсітэце ў Мюнхене па спецыяльнасці заходнеэўрапейскае права (1949). З 1949 г. жыве ў ЗША. Вершы і прозу пачаў пісаць у эміграцыі (першыя творы надрукаваны ў эмігранцкіх часопісах «Шыпшына» і «Сакавік», 1948). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шорах моўкнасці» (Нью-Ёрк, 1955), «Новая Элэгія (Баварыя, 1964), «Калюмбы» (Нью-Ёрк, 1967), кнігі выбранай паэзіі «Творы» (Нью-Ёрк, 1989-1990)....

Непачаловіч Янка
Непачаловіч Янка, нарадзіўся 25.05.1917 г. у вёсцы Мінкавічы Старадарожскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1934) працаваў загадчыкам Крываносаўскай хаты-чытальні Старадарожскага раёна. У 1935 г. паступіў на літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута, з трэцяга курса быў накіраваны ў Дзяржынскую сярэднюю школу, дзе працаваў настаўнікам у 1937-1939 і 1944-1947 гг. (інстытут скончыў завочна ў 1940). Настаўнічаў у Мар'інагорскай сярэдняй школе (1939-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны - сувязны партызанскай брыгады імя С.М.Кірава на Меншчыне. Пасля вайны быў інспектарам Старадарожскага рана, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дараганаўскай сярэдняй школе Асіповіцкага раёна. З 1967 г. жыў у Менску. Працаваў у выдавецтве «Народная асвета». Сябра СП СССР з 1958 г....

Нёманскі Янка
Нёманскі Янка (сапр. Пятровіч Іван), нарадзіўся 12.04.1890 г. у вёсцы Шчорсы Наваградскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1909) і нейкі час працаваў у вясковай школе. Вучыўся ў Петраградскім універсітэце на гісторыка-філалагічным факультэце (1914-1916, 1918). У 1916 г. прызваны ў армію і пасля школы прапаршчыкаў удзельнічаў у баях на фронце. У 1918 г. працягваў вучобу ва ўніверсітэце, разам з Ц.Гартным выдаваў першую савецкую газету на беларускай мове «Дзянніца». У 1919-1921 гг. служыў у Чырвонай Арміі - ваяваў на Карэльскім, Петраградскім, Польскім франтах, быў у Сібіры і Далёкім Усходзе. З 1921 г. жыў у Менску. Працаваў у планава-эканамічных органах рэспублікі, вучоным сакратаром Інстытута эканомікі АН БССР, намеснікам старшыні Дзяржплана БССР. З 1933 г. па 1936 г. узначальваў кафедру фінансавых дысцыплін у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі. У 1927-1936 гг. - сябра ЦВК БССР. 27.04.1937 г. быў арыштаваны і асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у кастрычніку 1937 г. да выключнай меры пакарання. Рэабілітаваны 16.03.1957 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Акадэмік АН БССР....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям