-



   Няфёд Уладзімір




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Няфёд Уладзімір


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Няфёд Уладзімір, нарадзіўся 27.01.1916 г. у горадзе Шахты Растоўскай вобласці (Расея) у сям'і рабочага.

Працоўны шлях пачаў у 1931 г. слесарам на шахце, з 1933 г. - у гарадской радыёгазеце. Вучыўся на рабфаку (1933-1934). Скончыў тэатразнаўчае аддзяленне Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры (1940). У 1940-1941 гг. - намеснік, у 1942-1947 гг. - начальнік аддзела тэатраў Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР, у 1941-1942 гг. - выкладчык літаратуры і дырэктар Уцёўскай сярэдняй школы Куйбышаўскай вобласці. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР (1951), быў навуковым супрацоўнікам (1951-1954), загадчыкам сектара гісторыі мастацтваў (1954-1957) гэтага інстытута.

У 1957-1970 гг. - загадчык сектара тэатра і кіно, у 1970-1977 гг. - збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, з 1977 г. - сектара тэатра, з 1988 г. - галоўны навуковы супрацоўнік аддзела тэатра Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. З 1947 г. працуе па сумяшчальніцтве ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член-карэспандэнт АН БССР, доктар мастацтвазнаўства, прафесар. Сябра СП СССР з 1946 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1975). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1940 г. як тэатральны крытык. Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар прац па гісторыі беларускага тэатра «Шлях беларускага савецкага драматычнага тэатра» (1954), «Народны артыст БССР. У.І.Уладамірскі» (1954), «Народны артыст СССР Павел Сцяпанавіч Малчанаў» (1958), «Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі» (1959), «Тэатр у вогненныя гады» (1959), «Сучасны беларускі тэатр» (1961), «Становление белорусского советского театра 1917-1941» (1965). У 1970 г. выдаў кнігі «Размышления о драматическом конфликте» і «Беларускі акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы», у 1976 г. - «Беларуси тэатр імя Якуба Коласа», у 1982 г. - вучэбны дапаможнік «Гісторыя беларускага тэатра». Напісаў раздзелы «Белорусский театр» для «Истории советского драматического театра» (Масква, 1966-1971), раздзелы «Гісторыя беларускага тэатра» ў 3 тамах (1983-1986).

У 1990 г. апублікаваў кнігу «Николай Ковязин: Жизнь и творчество».

З 1942 г. пачаў пісаць п'есы, пераважна аднаакᴛᴏʙыя. Асобнымі выданнямі выйшлі «Кто первый» (Масква, 1950), «На парозе жыцця» (1951), «Ля разбітага карыта» (1957), «Ошибка Веры Игнатьевны» (1964), «Одноактные пьесы» (1955), «Маленькие комедии и драмы» (1967).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1966) за кнігі «Тэатр у вогненныя гады», «Сучасны беларускі тэатр» і «Становление белорусского советского театра».



Похожие документы


Паўлаў Уладзімір
Паўлаў Уладзімір, нарадзіўся 25.10.1935 г. у вёсцы Замошша Любанскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1954 г. скончыў Дарасінскую сярэднюю школу і працаваў літработнікам любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы». Служыў у Савецкай Арміі (1954-1957). У 1962 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў загадчыкам літаратуры і мастацтва, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1962-1967), адказным сакратаром кінабюлетэня «На экранах Беларусі» (1967-1971), літкансультантам СП БССР (1971-1972, 1986-1988), загадваў рэдакцыямі паэзіі, затым збору твораў і выбраных твораў выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972-1985). З 1990 г. - намеснік старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1962 г....

Якутаў Уладзімір
Якутаў Уладзімір, нарадзіўся 05.11.1926 г. у вёсцы Ранькава Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1942-1944 гг. - у партызанскім атрадзе брыгады «Неуловимые». З 1944 г. - у дзеючай арміі. У 1945 г. быў паранены і дэмабілізаваны. У 1945-1946 гг. працаваў сакратаром Булаўскага сельсавета Полацкага раёна. У 1946-1961 гг. у Летуве - сакратар Швенгіонеляйскага валаснога камітэта камсамола, інструктар, загадчык парткабінета райкама партыі. Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954). З 1961 г. працаваў у Менску адказным сакратаром таварыства «Веды» Ленінскага раёна, намеснікам дырэктара па культрабоце тэхнічнай навучальні №– 53, навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі пры ЦК КПБ. З 1973 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. З сакавіка 1990 г. - прэзідэнт культурна-творчай фірмы «Русь Белая». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1984 г....

Верамейчык Уладзімір
Верамейчык Уладзімір, нарадзіўся 01.11.1937 г. у вёсцы Петрыцкае Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1955 г. скончыў Рэчыцкую педагагічную навучальню. Год працаваў старшым піянерважатым Міхалкаўскай сярэдняй школы Мазырскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1956-1959). Пасля дэмабілізацыі паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1964). Працаваў завучам, дырэктарам Ведрыцкай васьмігадовай школы Рэчыцкага раёна, пасля рэарганізацыі гэтай школы ў сярэднюю (1966) -яе дырэктар. Сябра СП СССР з 1976 г....

Папковіч Уладзімір
Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынерна-радыётэхнічнай навучальні (1963-1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Менскага оптыка-механічнага завода. У 1966-1970 гг. настаўнічаў у школе №– 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і ангельскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума, з 1982 г. - старшы выкладчык Віцебскага педінстытута. Сябра СП СССР з 1981 г....

Ягоўдзік Уладзімір
Ягоўдзік Уладзімір (таксама Ягаўдзік Уладзімір), нарадзіўся 14.02.1956 г. у вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978-1982 гг. працаваў карэспандэнтам Берасцейскай абласной газеты «Заря», рэдактарам Берасцейскай абласной студыі тэлебачання. З 1982 г. жыве ў Менску. У 1982-1990 гг. - супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1990 г. - рэдактар газеты «Дзеці і мы». Сябра СП СССР з 1985 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям