-



   Круль Міхаіл




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Круль Міхаіл


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Круль Міхаіл, нарадзіўся 17.02.1943 г. у горадзе Маскве (Расея) у сям'і служачых.

З 1945 г. жыве ў Менску. Скончыў Менскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1961). Працаваў майстрам на будоўлі, старшым тэхнікам у інстытуце «Белпрампраект», інжынерам у органах кіраўніцтва сельскім будаўніцтвам рэспублікі. З 1964 г. працуе на інжынерных пасадах у трэсце «Аўтарэмбудмантажтэхніка». У 1968 г. скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Сябра СП СССР з 1989 г.

У 1963 г. пачаў выступаць з артыкуламі, нарысамі, карэспандэнцыямі. Піша на расейскай мове. Аўтар кніг аповесцей «Лунная лошадь» (1980) і «День Юпитера» (1987).



Похожие документы


Круль Міхаіл
Круль Міхаіл, нарадзіўся 17.02.1943 г. у горадзе Маскве (Расея) у сям'і служачых. З 1945 г. жыве ў Менску. Скончыў Менскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1961). Працаваў майстрам на будоўлі, старшым тэхнікам у інстытуце «Белпрампраект», інжынерам у органах кіраўніцтва сельскім будаўніцтвам рэспублікі. З 1964 г. працуе на інжынерных пасадах у трэсце «Аўтарэмбудмантажтэхніка». У 1968 г. скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сябра СП СССР з 1989 г....

Дубянецкі Міхаіл
Дубянецкі Міхаіл, нарадзіўся 04.03.1927 г. у вёсцы Востраў Пінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1944 г. скончыў кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Пінску. Працаваў настаўнікам пачатковых класаў Лемяшэвіцкай няпоўнай сярэдняй школы Пінскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1945-1951). У 1951-1952 гг. - прапагандыст Пінскага райкома КПБ, у 1952-1956 гг. - слухач Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ (у 1960 г. скончыў завочна Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС па спецыяльнасці журналістыка), у 1956-1957 гг. - загадчык аддзела Ганцавіцкага райкома КПБ, у 1958-1961 гг. - намеснік рэдактара ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда», у 1961-1964 гг. - рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1964-1968 гг. - загадчык рэдакцыі, галоўны рэдактар выдавецтва «Ураджай», у 1968-1975 гг. - інструктар сектара друку ЦК КПБ, у 1975-1979 гг. - адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1979-1986 гг. - дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1984 г....

Шумаў Міхаіл
Шумаў Міхаіл (сапр. Шульман Міхаіл), нарадзіўся 17.10.1923 г. у горадзе Магілеве ў сям'і служачых. У 1940 г. паступіў на літаратурны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута. У складзе камсамольскага знішчальнага батальёна прымаў удзел у абароне Магілева ў 1941 г. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах. Пасля цяжкага ранення (1943) дэмабілізаваны. У 1944-1945 гг. працаваў мантажнікам і кантрольным майстрам на заводзе «Кінап» у Самаркандзе. У 1945 г. вярнуўся ў Магілеў, завочна працягваў вучобу ў педінстытуце (скончыў у 1949). З 1946 г. - мантажнік на Менскім радыёзаводзе, з 1947 г. - завуч Магілеўскага абласнога Дома піянераў, з 1948 г. - выкладчык культасветнавучальні, у 1950-1979 гг. - выкладчык расейскай і беларускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах Магілева. Сябра СП СССР з 1967 г....

Герчык Міхаіл
Герчык Міхаіл (таксама Герчык Майсей), нарадзіўся 07.06.1932 г. у горадзе Бабруйску ў сям'і рабочага. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і малодшым братам быў у эвакуацыі ў калгасе імя Мічурына Нова-Пакроўскага раёна Арэнбургскай (тады Чкалаўскай) вобласці, працаваў у сельскай гаспадарцы. Восенню 1944 г. сям'я вярнулася дадому. Скончыў Менскую педагагічную навучальню (1953), аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў у піянерскай газеце «Зорька», быў рэдактарам на Беларускім радыё. З 1964 г. - рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1964 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям