-



   Ставер Алесь




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Ставер Алесь


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Ставер Алесь, нарадзіўся 10.08.1929 г. у вёсцы Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вясной 1944 г. пад час блакады партызанскага краю згубіў бацькоў, быў вывезены фашыстамі ў Германію.

Вярнуўся дамоў у 1945 г. У 1949 г. скончыў Барысаўскую педагагічную навучальню. Працаваў старшым піянерважатым і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Бягомльскай сярэдняй школе. У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута.

Працаваў інспектарам школ Лагойскага рана, літсупрацоўнікам газеты «Калгасная праўда», рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, загадчыкам літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі, навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975-1984 гг. - карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Сябра СП СССР з 1962 г.

З вершамі выступіў у друку ў 1949 г. (барысаўская раённая газета «Бальшавіцкая трыбуна»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Золак над Бярозай» (вершы і паэма, 1959), «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць» (вершы і песні, 1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (выбранае, 1979), «Зоры зямныя» (паэмы, вершы, песні, 1989).

Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Касцёр не гасне» (1961), «Пад вясёлкавай дугой» (1984), рамана «Пад канвоем» (1969), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Да сваіх» (1974), «Лясныя аповесці» (1986).

Напісаў лірычную камедыю «Алімпіяда Салодкая» (пастаўлена ў 1977) і п'есу «Слова - не верабей» (пастаўлена ў 1977). На многія вершы напісаны песні («Жураўлі на Палессе ляцяць», «Беларусачка» і інш.).

У 1983 г. выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі».



Похожие документы


Звонак Алесь
Звонак Алесь (сапр. Звонак Пётар), нарадзіўся 14.02.1907 г. у горадзе Менску ў сям'і рабочага. Выхоўваўся ў дзіцячым доме. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі (1925) накіраваны адказным сакратаром газеты «Чырвоная Полаччына». Узначальваў полацкую філію «Маладняка». З 1927 г. працаваў на Беларускім радыё, з 1929 г. - у часопісе «Маладняк». У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1934 г. - аспірантуру Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. Працаваў у АН БССР (1934-1935), у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1935-1936). У лістападзе 1936 г. арыштаваны, у 1937 г. асуджаны на 10 год зняволення, якое адбываў у лагерах Магаданскай вобласці. Пасля адбыцця тэрміну працаваў геолагам аб'екта, галоўным геолагам прадпрыемства (Магаданская вобласць). 29.12.1954 г. Вярхоўным судом рэабілітаваны. З 1955 г. жыве ў Менску. Сябра СП СССР з 1936 г....

Яскевіч Алесь
Яскевіч Алесь, нарадзіўся 12.06.1934 г. у вёсцы Ўшакі Чэрыкаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953). Працаваў у газеце «На страже Октября» (Менск). У 1961-1964 гг. займаўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. З 1964 г. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Доктар філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1966 г....

Пісьмянкоў Алесь
Пісьмянкоў Алесь, нарадзіўся 25.02.1957 г. у в. Бялынавічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў рабочай сям'і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1974) працаваў у касцюковіцкай раённай газеце «Сцяг камунізму». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1980). Працаваў у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», рэдактарам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». У 1990 г. абраны намеснікам старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1984 г....

Петрашкевіч Алесь
Петрашкевіч Алесь, нарадзіўся 01.05.1930 г. у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1955 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1954-1961 гг. працаваў у ЦК ЛКСМБ інструктарам, кіраўніком лектарскай групы, намеснікам загадчыка аддзела. З 1961 г. - інструктар, у 1963-1967 гг. - загадчык сектара ў аддзеле культуры ЦК КПБ. У 1967-1975 гг. - адказны сакратар, а затым намеснік галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1975-1976 гг. - рэктар Менскага інстытута культуры. У 1976-1979 гг. - загадчык аддзела культуры ЦК КПБ, з 1979 г. - намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1974 г....

Кучар Алесь
Кучар Алесь (сапр. Кучар Айзік), нарадзіўся 27.06.1910 г. у вёсцы Прудзішча Смалявіцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачага. Працоўны шлях пачаў у 1926 г. у Смалявіцкім райвыканкоме справаводам. У 1927-1929 гг. вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме, у 1929-1932 гг. - студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, потым Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Менску. У 1932-1936 гг. працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет, на Беларускім радыё. Вучыўся ў Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры (1937), У 1938-1940 гг. - старшы выкладчык Менскага педінстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны - пісьменнік франтавых газет. З 1945 г. - намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва», з 1948 г. - загадчык аддзела ў «Настаўніцкай газеце», з 1951 г. - рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР, з 1960 г. - літкансультант СП БССР. У 1960-1968 гг. - сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра СП СССР з 1934 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям