-



   Шамякіна Таццяна




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Шамякіна Таццяна


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Шамякіна Таццяна, нарадзілася 08.10.1948 г. у горадзе Менску ў сям'і пісьменніка.

Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971) і аспірантуру пры гэтым універсітэце (1974). З 1974 г. - выкладчык, з 1982 г. - дацэнт кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта.

Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г.

З рэцэнзіямі і артыкуламі выступіла ў рэспубліканскім друку ў 1972 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэння» (1981).

Пераклала на расейскую мову аповесці І.Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Неман», 1989), п'есу «Залаты медаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград - Брэст» (Масква, 1985), «Зеніт» (Масква, 1988).



Похожие документы


Шамякіна Таццяна
Шамякіна Таццяна, нарадзілася 08.10.1948 г. у горадзе Менску ў сям'і пісьменніка. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971) і аспірантуру пры гэтым універсітэце (1974). З 1974 г. - выкладчык, з 1982 г. - дацэнт кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г. З рэцэнзіямі і артыкуламі выступіла ў рэспубліканскім друку ў 1972 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэння» (1981)....

Гарэлікава Таццяна
Гарэлікава Таццяна, нарадзілася 28.11.1947 г. у вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Патапаўскай сярэдняй школы (1964) паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыла завочна ў 1970). З 1968 г. працавала бібліятэкарам у Менску, з 1972 г. - старшай піянерважатай, з 1975 г. - арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы Трасцянецкай, з 1976 г. - дырэктарам Раўкуцевіцкай сярэдняй школы, з 1978 г. - інспектарам Менскага райана. З 1979 г. - намёснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі, з 1980 г. - сакратар Менскага райкома КПБ. З 1985 г. - рэдактар аддзела прозы часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1979 г....

Кабржыцкая Таццяна
Кабржыцкая Таццяна, нарадзілася 15.08.1941 г. у горадзе Кіеве (Украіна) у сям'і служачых. У час Вялікай Айчыннай вайны была эвакуіравана ў Алма-Ату. У 1946 г. сям'я пераехала ў Львоў. Скончыла філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1964). Працавала завучам Вязаўскай сярэдняй школы на Львоўшчыне (1964-1966), рэдактарам выдавецтва Львоўскага ўніверсітэта (1966-1967), вучылася ў аспірантуры пры гэтым універсітэце (1967-1971). У 1971-1980 гг. - навуковы супрацоўнік навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, з 1980 г. - дацэнт кафедры расейскай савецкай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1990 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям