-



   Дайнека Леанід




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Дайнека Леанід


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Дайнека Леанід, нарадзіўся 28.01.1940 г. у вёсцы Змітраўка 2-я Клічаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1956) працаваў на будоўлях Калінінграда і Свярдлоўскай вобласці. У Ніжнім Тагіле скончыў тэхнічную навучальню (1959). Працаваў электрыкам на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце. Служыў у Савецкай Арміі (1960-1963). У 1967 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працаваў старшым рэдактарам на Віцебскай студыі тэлебачання, на Беларускім тэлебачанні. У 1972-1989 гг. - адказны сакратар часопіса «Маладосць», з 1989 г. - загадчык рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1970 г.

Узнагароджаны медалямі.

Першы верш апублікаваў у 1961 г. (газета Ўральскай ваеннай акругі «Красный боец»). Выдаў кніжкі вершаў «Галасы» (1969), «Бераг чакання» (1972), «Начныя тэлеграмы» (1974), «Мая вясна саракавая» (1979), «Вечнае імгненне» (1985), «Сняжынкі над агнём» вершы і паэмы (1989). Аўтар зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца» (1976), раманаў «Людзі і маланкі» (1978), «Запомнім сябе маладымі» (1981), «Футбол на замініраваным полі» (1983), «Меч князя Вячкі» (1987), «След ваўкалака» (1988), «Жалезныя жалуды» (часопіс «Маладосць», 1990).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1988) за раман «Меч князя Вячкі», Дзяржаўнай прэміі БССР (1990) за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей - за гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака».



Похожие документы


Пранчак Леанід
Пранчак Леанід, нарадзіўся 12.11.1958 г. у вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). Пасля заканчэння ўніверсітэта - малодшы рэдактар Магілеўскага абласнога радыё. З 1983 г. - у Рэспубліканскім штабе студэнцкіх атрадаў. Сябра СП СССР з 1989 г. Першы верш апублікаваў у 1973 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар кніг вершаў «Ясак любові» (калектыўны зборнік «Лагодны прамень раніцы», 1988), «Першапутак» (1988). Перакладае з польскай, расейскай і ўкраінскай моў....

Левановіч Леанід
Левановіч Леанід (таксама Лявонаў Леанід), нарадзіўся 14.09.1938 г. у вёсцы Клеявічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілеўскую культасветнавучальню (1956). Працаваў ва ўстановах культуры Дзяржынскага і Касцюковіцкага раёнаў (1956-1958). У 1957 г. паступіў на завочнае аддзяленне факультета журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў на Балтыйскім флоце (1958-1961). Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянар і скончыў універсітэт у 1963 г. Працаваў у рэспубліканскіх газетах «Знамя юности», «Сельская газета», «Літаратура і мастацтва» (1963-1971). У 1971-1974 гг. - рэдактар аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Неман». З 1974 г. - адказны сакратар, з 1975 г. - рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». У 1980-1982 гг. - галоўны рэдактар літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1984 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1975 г....

Яўменаў Леанід
Яўменаў Леанід, нарадзіўся 22.07.1932 г. у вёсцы Халмы Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961). У 1954-1958 гг. - сакратар Менскага гаркама камсамола. У 1961-1970 гг. - дацэнт Менскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970-1971 гг. - лектар ЦК КПБ. З 1971 г. - міжнародны чыноўнік у дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры ЮНЕСКА, з 1975 г. - загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ, з 1979 г. - загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1982 г. - загадчык аддзела навуковай інфармацыі АН БССР. Доктар філасофскіх навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1981 г....

Якубовіч Леанід
Якубовіч Леанід, нарадзіўся 21.03.1948 г. у вёсцы Радкава Салігорскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Працаваў паштальёнам, аператарам у аддзяленні сувязі вёскі Чапялі, пасля заканчэння Любанскай завочнай сярэдняй школы (1965) - машыністам на другім Салігорскім калійным камбінаце. У 1967 г. залічаны ў штат рэдакцыі салігорскай раённай газеты «Шахцёр». Завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1969-1970 гг. працаваў у шахце. Трагічна загінуў у шахце 08.06.1970 г. Першы верш надрукаваў у 1965 г. (газета «Чырвоная змена»). Вершы ўключаліся ў калектыўныя зборнікі «Рунь» (1970), «Універсітэт паэтычны (1971). У 1979 г. выйшаў зборнік вершаў «Я з вамі, вёсны...»....

Дранько-Майсюк Леанід
Дранько-Майсюк Леанід, нарадзіўся 10.10.1957 г. у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў рабочай сям'і. Пасля заканчэння Давыд-Гарадоцкай сярэдняй школы №– 2 (1974) працаваў на мясцовым заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 г. паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1976-1978 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982 г. З 1982 г. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1984 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям