-



   Машара Міхась




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Машара Міхась


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Машара Міхась, нарадзіўся 18.11.1902 г. на хутары Падсосна Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў вышэйшую пачатковую навучальню ў горадзе Глыбокае. У 1920 г. уступіў добраахвотна ў Чырвоную Армію. Жывучы ў Заходняй Беларусі пры буржуазнай Польшчы, працаваў на гаспадарцы, два гады адслужыў у войску, удзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху. У пачатку 1927 г. рэдагаваў у Вільні газету «Наша воля», быў зняволены ў віленскую турму на Лукішках, дзе прасядзеў звыш чатырох гадоў. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі (1939) абраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі. Быў загадчыкам Шаркаўшчынскага рана. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Партызанскае слова», на радыё. Пасля вайны - у часопісе «Полымя» (1945-1947), «Настаўніцкай газеце» (1947-1949). Сябра СП СССР з 1940 г.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалём.

Памёр 07.06.1976 г.

Друкавацца пачаў у 1927 г. (часопіс «Заранка»). Выдаў у Вільні зборнікі вершаў «Малюнкі» (1928), «На сонечны бераг!» (1934), «Напрадвесні» (1935), «З-пад страх саламяных» (1937), паэмы «Вяселле» (1933), «Смерць Кастуся Каліноўскага» (1934), «Мамчына горка» (1936), п'есы «Вось тут і зразумей» (1933), «Лёгкі хлеб» (1936), «Чорт з падпечча» (1938). У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Беларусі» (1944), «Выбраная лірыка» (1945), «Праз навальніцы» (вершы і паэмы, 1948), «Урачыстасць» (вершы і паэмы, 1952). Выбраныя творы (1958), «Ад родных аселіц» (выбранае, 1959), «Мая азёрная краіна» (выбранае, 1962), «Вершы» (1971), казкі ў вершах «Зязюльчыны слёзы» (1961), «Зелянушка і ракатушка» (1964).

Вядомы і як празаік. Аўтар раманаў «Крэсы змагаюцца» (1966), «Сонца за кратамі» (1968) і «Лукішкі» (1970), якія склалі трылогію, «Ішоў дваццаты год» (1973), «І прыйдзе час...» (1975), кнігі ўспамінаў «Старонкі летапісу» (1975).

Пераклаў на беларускую мову «Мёртвыя душы» М.Гогаля (1950), «Апавяданні» Г.Сянкевіча (1955), «Уральскія сказы» П.Бажова (1956), «Калевалу» (1956) і інш.



Похожие документы


Зарэцкі Міхась
Зарэцкі Міхась (сапр. Касянкоў Міхаіл), нарадзіўся 20.11.1901 г. у сяле Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і дзяка. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам. У 10 год аддадзены ў Аршанскую духоўную навучальню, а затым - у Магілеўскую духоўную семінарыю, якую пакінуў, калі пачалася рэвалюцыя. Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 г. настаўнічаў на Магілеўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920-1926 гг. - палітработнік Чырвонай Арміі. Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», з 1927 г. - у аб'яднанне «Полымя». Да лістапада 1936 г. працаваў у АН БССР. 03.10.1936 г. арыштаваны. Прыгавор Ваеннай калегіі ад 28.10.1937 г. адменены Вярхоўным судом БССР 07.12.1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г....

Зарэмба Міхась
Зарэмба Міхась, нарадзіўся 02.01.1941 г, у вёсцы Знаменка Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля заканчэння Лагойскай сярэдняй школы №– 1 - калгаснік, памочнік брыгадзіра калгаса «Перамога» (1957-1960). У 1965 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1965 г. - літсупрацоўнік, з 1968 г. - загадчык аддзела школьнага і піянерскага жыцця газеты «Піянер Беларусі». З 1989 г. працуе загадчыкам рэдакцыі літаратуры для дзяцей малодшага школьнага ўзросту выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1989 г....

Вышынскі Міхась
Вышынскі Міхась, нарадзіўся 27.01.1940 г. у горадзе Менску ў сям'і настаўніка. Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага навучання (1957) працаваў мулярам на будоўлях Менска. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1965), настаўнічаў на Берасцейшчыне і Меншчыне. У 1967-1968 гг. працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў выдавецтве «Беларусь», у 1968-1969 гг. - рэдактарам аддзела прозы часопіса «Неман». У 1970-1975 гг. - рэдактар вяшчання для дзяцей і юнацтва Беларускага радыё. Сябра СП СССР з 1970 г....

Ярош Міхась
Ярош Міхась, нарадзіўся 10.01.1929 г. у вёсцы Межная Слабада Клецкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1948). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1953-1956). У 1956-1987 гг. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1968 г....

Ларчанка Міхась
Ларчанка Міхась, нарадзіўся 14.11.1907 г. у вёсцы Хварасцяны Слаўгарадскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Княжыцкай школе сялянскай моладзі, у Магілеўскім беларускім педагагічным тэхнікуме. У 1929 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (у 1931 г. педфак пераўтвораны ў Вышэйшы педагагічны інстытут). Скончыў яго датэрмінова (1932). З 1935 г., пасля заканчэння аспірантуры пры АН БССР, - супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Бранскім фронце, улетку 1942 г. быў цяжка паранены. З 1943 г. - загадчык кафедры і дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1952-1955 гг. - дактарант Інстытута сусветнай літаратуры АН СССР, у 1955-1971 гг. - зноў загадчык кафедры беларускай літаратуры і адначасова (да 1957) дэкан філалагічнага факультэта БДУ. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1939 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям