-



   Мацяш Ніна




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Мацяш Ніна


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Мацяш Ніна, нарадзілася 20.09.1943 г. у вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1960 г. скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт французскай мовы Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). У 1973-1977 гг. працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Сябра СП СССР з 1971 г.

Узнагароджана медалямі.

Першы верш апублікавала ў 1962 г. (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізма» і «Во славу Родины»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (вершы і паэма, 1973), «Ралля суровая» (вершы і пераклады, 1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982).

Напісала п'есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В.Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р.Кента «Гэта я, госпадзі» (пастаўлены ў 1980).

Перакладае з нямецкай, польскай, французскай моў. У яе перакладзе выйшлі кніжкі Ж.Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А.Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж.Сімянона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сэнт-Экзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана (1987), паэма «Маруся Чурай» Л.Кастэнка (1989).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А.Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэміі Ўсебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі.



Похожие документы


Загорская Ніна
Загорская Ніна, нарадзілася 16.07.1940 г. у вёсцы Загор'е Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). Дзесяць год працавала старшым рэдактарам на Берасцейскай студыі тэлебачання. У 1974 г. скончыла Менскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1973 г. накіравана на працу адказным сакратаром у рэдакцыю газеты «Зорька». З 1976 г. - адказны сакратар рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач Беларускага радыё, з 1980 г. - намеснік галоўнага рэдактара літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1981 г. - загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», з 1982 г. - галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. Сябра СП СССР з 1982 г....

Тарас Ніна
Тарас Ніна, нарадзілася 15.05.1916 г. у вёсцы Заполле Наваградскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучылася ў Наваградскай беларускай гімназіі (1930-1934), затым у Віленскай (скончыла ў 1936). Удзельнічала ў рэвалюцыйным руху. У 1937 г. вярнулася ў родную вёску, у 1938 г. пераехала ў Ліду. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі працавала ў лідскай раённай газеце «Уперад». У 1942-1944 гг. - сувязная лідскай спецгрупы партызанскай брыгады імя С.М.Кірава і партызанскага атрада імя Р.І.Катоўскага брыгады імя Ф.Э.Дзяржынскага Баранавіцкай вобласці. Зноў працавала ў райгазеце «Уперад» (1944-1945), была стыльрэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1945-1946), літработнікам рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі» (1951-1953), літкансультантам пры рэдакцыі газеты «Звязда» ў Менску. У 1957 г. скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Жыве ў Менску. Сябра СП СССР з 1940 г....

Ватацы Ніна
Ватацы Ніна, нарадзілася 14.05.1908 г. у горадзе Вендэні (цяпер горад Цэсіс, Латвія) у сям'і служачых. Скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930). У 1930-1936 гг. і ў 1945-1990 гг. працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР на пасадах ад памочніка бібліятэкара да галоўнага бібліёграфа. З канца 1936 г. да 1941 г. была на бібліятэчнай рабоце ў Архангельску, ва Ўльянаўску, мастаком - у Кіраве. У 1942-1945 гг. - начальнік бібліятэкі эвакуацыйнага шпіталя (г. Мелекес Ульянаўскай вобласці). у 1946-1956 гг. выкладала па сумяшчальніцтве бібліяграфію на бібліятэчным факультэце Менскага педагагічнага інстытута. Сябра СП СССР з 1979 г....

Мацяш Ніна
Мацяш Ніна, нарадзілася 20.09.1943 г. у вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1960 г. скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт французскай мовы Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). У 1973-1977 гг. працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Сябра СП СССР з 1971 г....

Маеўская Ніна
Маеўская Ніна, нарадзілася 04.12.1938 г. у горадзе Любань Менскай вобласці ў сям'і служачага. Пасля заканчэння Любанскай сярэдняй школы (1956) працавала старшай піянерважатай у Сасноўскай сярэдняй школе Любанскага раёна (1956-1958). Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1963). Была літсупрацоўнікам менскай раённай газеты «Шлях камунізма» (1963-1965), адказным сакратаром шматтыражнай газеты «За технический прогресс» (Менскі падшыпнікавы завод, 1965-1967), загадчыкам аддзела, адказным сакратаром часопіса «Промышленность Белоруссии» (1968-1978). У 1980 г. скончыла Менскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. Працавала ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1980-1981), старшым рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва» (1981-1985). З 1985 г. - рэдактар аддзела публіцыстыкі часопіса «Беларусь». Сябра СП СССР з 1983 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям