-



   Чарота Іван




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Чарота Іван


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Чарота Іван, нарадзіўся 16.09.1952 г. у вёсцы Лышчыкі Кобрынскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1974). Працаваў настаўнікам у Палецкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна Гарадзенскай вобласці. З 1977 г. - выкладчык БДУ, з 1988 г. - дацэнт кафедры расейскай савецкай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1985 г.

У друку як крытык, літаратуразнавец і перакладчык выступае з 1978 г.

Сааўтар кнігі «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (з Г.Адамовіч, Л.Казырам, У.Сакалоўскім, 1988).

Перакладае з сербскахарвацкай, славенскай, македонскай, украінскай моў. У яго перакладзе выйшлі кнігі Б.Зупанчыча «Памінкі» (1983), Б.Нушыча «Аўтабіяграфія» (1985), Ё.Юрчыча «Як аднойчы казла судзілі» (1986), П.Воранца «Падарункі» (1986), Д.Янчара «Галернік» (1990), пераклаў п'есу Д.Янчара «Дэдал». Укладальнік, адзін з перакладчыкаў анталогіі «Сербская паэзія» (1989).



Похожие документы


Летка Іван
Летка Іван, нарадзіўся 14.06.1935 г. у былым маёнтку Масаляны Гарадзенскага павета (цяпер Бераставіцкага раёна Гарадзенскай вобласці) у сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Масалянскай сярэдняй школы (1954) вучыўся ў медыцынскай навучальні ў Маскве. Служыў у Савецкай Арміі. Дэмабілізаваўшыся (1955), працаваў грузчыкам на бетонавым заводзе №– 5 у Маскве, маляром-дэкаратарам у Цэнтральным тэатры Савецкай Арміі. У 1967 г. скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1960-1985 гг. працаваў на аўтазаводзе імя Ліхачова кавалём, майстрам, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці, начальнікам участка, інжынерам па кадрах. Жыве ў Маскве. Сябра СП СССР з 1978 г....

Замоцін Іван
Замоцін Іван, нарадзіўся 01.11.1873 г. у вёсцы Крывуліна Бежацкага раёна Цвярской вобласці (Расея) у сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне гісторыі і славеснасці Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута (1897). Працаваў настаўнікам гімназіі ў Варшаве, Пецярбургу. З 1904 г. быў прыват-дацэнтам Варшаўскага, а потым Пецярбургскага ўніверсітэтаў. З 1908 г. - прафесар Варшаўскага, у 1917-1922 гг. - Данскога ўніверсітэтаў. З 1922 г. - прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, чытаў курс методыкі выкладання літаратуры. З 1931 г. - прафесар Менскага педагагічнага інстытута. Адначасова (з 1925) працаваў у Інстытуце беларускай культуры, затым у АН БССР. 04.04.1938 г. быў арыштаваны, 05.08.1939 г. асуджаны да 8 год выпраўленча-працоўных лагераў. Рэабілітаваны 18.04.1956 г. Акадэмік АН БССР, член-карэспандэнт АН СССР, доктар філалагічных навук, прафесар....

Ласкоў Іван
Ласкоў Іван, нарадзіўся 19.06.1941 г. у горадзе Гомелі ў сям'і рабочага. У 1953-1958 гг. выхоўваўся ў Магілеўскім спецыяльным дзіцячым доме. Скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1964). Працаваў у г. Дзяржынску Горкаўскай вобласці. У 1966-1971 гг. вучыўся ў Літаратурным інстытуце (Масква). У 1971-1977 гг. - літсупрацоўнік, загадчык аддзела рабочай моладзі рэдакцыі газеты «Молодежь Якутии», старшы рэдактар аддзела масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва. З 1977 г. - старшы літаратурны рэдактар часопіса «Полярная звезда» (Якуцк). Сябра СП СССР з 1979 г....

Сяркоў Іван
Сяркоў Іван, нарадзіўся 04.01.1929 г. у вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. З 1948 г. служыў у Савецкай Арміі. Скончыў артылерыйскую навучальню (1952). Пасля дэмабілізацыі (1955) працаваў у гомельскай раённай газеце «Маяк». Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). З 1960 г. - старшы рэдактар, у 1961-1989 гг. - галоўны рэдактар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1977 г. адначасова сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1970 г....

Панчанка Іван
Панчанка Іван, нарадзіўся 24.05.1928 г. у вёсцы Тарапаева Прачысценскага раёна Смаленскай вобласці (Расея) у сялянскай сям'і. Працоўны шлях пачаў у 14 год машыністам паравой машыны на льнозаводзе ў вёсцы Велісто Прачысценскага раёна (1942-1944), машыністам на дрэваапрацоўчым камбінаце ў вёсцы Жаркі Калінінскай вобласці (1946-1948). Служыў у Савецкай Арміі (1948-1952). Пасля дэмабілізацыі - літсупрацоўнік у рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия», у 1957 г. у ліку трыццацітысячнікаў паехаў у вёску, працаваў старшынёй калгасаў імя М.Кутузава Стаўбцоўскага і калгаса «Камсамолец» Юрацішкаўскага (цяпер Іўеўскага) раёнаў. Быў карэктарам, загадчыкам аддзела пісем смалявіцкай раённай газеты «Ленінскі заклік», карэспандэнтам Менскага абласнога радыё, радыёарганізатарам вузла сувязі ў Смалявічах, супрацоўнікам шматтыражнай газеты «Белорусский автозаводец» (г. Жодзіна). Пасля заканчэння завочнага аддзялення факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1965) вярнуўся на пасаду загадчыка аддзела пісем газеты «Ленінскі заклік». Жыве ў Смалявічах Менскай вобласці. Сябра СП СССР з 1981 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям