-



   Марчук Георгі




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Марчук Георгі


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Марчук Георгі, нарадзіўся 01.01.1947 г. у горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і шаўца.

Пасля заканчэння сярэдняй школы №– 2 у Давыд-Гарадку (1965) працаваў у мясцовым клубе, затым у Столінскім раённым клубе на розных пасадах: ад кіраўніка драматычнага гуртка, метадыста да мастацкага кіраўніка. У 1973 г. скончыў завочнае аддзяленне па спецыяльнасці тэатразнаўства Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

З 1969 г. у Менску - асістэнт кінарэжысёра кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975-1977 гг. - слухач Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. З 1980 г. - кінарэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1980-1982 гг. - загадчык літаратурнай часткі тэатра-студыі кінаакцёра кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра СП СССР з 1983 г.

У друку пачаў выступаць з гумарэскамі, замалёўкамі ў 1966 г. (столінская раённая газета «Навіны Палесся»). Першая аднаакᴛᴏʙая п'еса «Выкраданне Алёны» (1971) адзначана прэміяй на рэспубліканскім конкурсе драматургіі. Аўтар пятнаццаці аднаакᴛᴏʙых п'ес, сярод якіх «Новыя прыгоды Несцеркі» (пастаўлена ў 1980), «Магіла Чынгісхана» (надрукавана і пастаўлена ў 1981), «Дыскатэка» (пастаўлена ў 1981), п'ес-казак «Чаканне сабакі Тэафіла» (пастаўлена ў 1979), «Загадка каралевы Аварыі» (1980), «Ці кормяць ваўка ногі» (1982), «Тушканчык і чароўны чамаданчык» (1986). Напісаў камедыі «Люцікі-кветачкі» (пастаўлена ў 1974), «Цвярозы дзень Сцяпана Крываручкі» (пастаўлена ў 1985), «Вясёлыя, бедныя, багатыя» (пастаўлена ў 1986), «Альдона, Анета, Анфіса» (пастаўлена ў 1986), «Дарога ў рай», «Калі заспявае певень» (абедзве пастаўлены ў 1990). Па сцэнарыях пісьменніка пастаўлены тэлефільмы «Вясковы эрудзіт» (1985), «Запрашэнне» (1988). Адзін з аўтараў сцэнарыя дакументальнага кінафільма «Вяртанне Забэйды-Суміцкага» (зняты ў 1990).

Працуе і ў галіне прозы. Выйшлі кнігі казак «Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына» (1986), раманы «Крык на хутары» (1983), «Прызнанне ў забойстве» (1985), «Кветкі правінцыі» (1986), «Вочы і сон» (1990), «Сава Дым і яго палюбоўніцы» (1990).



Похожие документы


Папоў Георгі
Папоў Георгі, нарадзіўся 03.05.1918 г. у вёсцы Прыганка Круціхінскага раёна Алтайскага краю (Расея) у сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Анжэра-Суджанскай фельчарскай школы (Кемераўская вобласць, 1938) працаваў загадчыкам Патрушэўскага медпункта. Праз паўтара года заняўся журналістыкай - стаў загадваць аддзелам культуры і быту ў газеце «Борьба за уголь» (Анжэра-Суджанск). Адначасова вучыўся завочна ў Новасібірскім педагагічным інстытуце (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны - ваенны медык на Калінінскім, Заходнім, Цэнтральным, 1-м і 4-м Украінскіх франтах. З 1946 г. - ваенны журналіст, з 1950 г. - у газеце Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины» (Менск). У 1956-1959 гг. - супрацоўнік рэспубліканскай газеты «Калгасная праўда». З 1959 г. - адказны сакратар, у 1966-1978 гг. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1959 г....

Юрчанка Георгі
Юрчанка Георгі, нарадзіўся 31.01.1928 г. у вёсцы Кудрычы Мсціслаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1951 г. скончыў Магілеўскі настаўніцкі інстытут. Выкладаў беларускую і расейскую мову і літаратуру ў школах Дзятлаўскага і Воранаўскага раёнаў на Гарадзеншчыне. У 1959 г. завочна скончыў філалагічны факультэт Гарадзенскага педагагічнага інстытута і паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. З 1961 г. - рэдактар, у 1962-1988 гг. загадчык рэдакцыі літаратуры, мовы і мастацтва, затым рэдакцыі філалогіі ў выдавецтве «Навука і тэхніка». Сябра СП СССР з 1975 г....

Шыловіч Георгі
Шыловіч Георгі, нарадзіўся 07.01.1924 г. у горадзе Менску ў сям'і служачага. Да вайны скончыў першы курс Менскага будаўнічага тэхнікума. Са снежня 1941 г. удзельнік Менскага падполля, а з сакавіка 1943 г. - партызан у брыгадзе імя Жалезняка на Бягомльшчыне, з 1944 па 1945 гг. служыў у Савецкай Арміі. Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1951). Працаваў у рэдакцыях газет «Мінская праўда» (1951-1953), «Зорька» (1953-1964). З 1965 г. - адказны сакратар, а ў 1978-1985 гг. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларусь». Сябра СП СССР з 1961 г....

Шчарбатаў Георгі
Шчарбатаў Георгі, нарадзіўся 07.05.1919 г. у вёсцы Рэкатка Горацкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілеўскую педагагічную навучальню (1938). Настаўнічаў у Бярэзінскім раёне, завочна вучыўся ў Магілеўскім педагагічным інстытуце. Працаваў у рэдакцыях газет «Камунар Магілёўшчыны» (1939-1940), «Советская Белоруссия» (1940-1941). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Куйбышаў. У 1942 г. знаходзіўся ў тыле ворага як карэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь», у 1943-1944 гг. працаваў у газеце «Звязда», якая выдавалася падпольна на акупаванай тэрыторыі. Пасля вайны працаваў у газеце «Звязда», карэспандэнтам газеты «Известия» па Беларускай ССР, загадчыкам аддзела, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1949 г....

Колас Георгі
Колас Георгі, нарадзіўся 26.02.1929 г. на хутары Куцень Чэрвеньскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. 30.03.1930 г. у сувязі з калектывізацыяй і раскулачваннем сасланы разам з бацькамі на спецпасяленне ў Гаінскі раён Комі-Пярмяцкай нацыянальнай акругі. Вызвалены 14.09.1945 г. У 1947 г. скончыў філалагічны факультэт Кудымкарскага настаўніцкага інстытута, у 1951 г. - акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральнага інстытута. Два гады працаваў акцёрам Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра ў Менску. Затым быў супрацоўнікам газеты «Сталинская молодежь», аспірантам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1955-1960 гг. - галоўны рэдактар па рэпертуары драматычных тэатраў у Міністэрстве культуры БССР. Працаваў загадчыкам метадычнага кабінета культасветработы Белсаўпрофа. У 1961-1964 гг. - літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», у 1967-1971 гг. - рэдактар аддзела крытыкі, бібліяграфіі і мастацтва часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1964 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям