-



   Чарказян Ганад




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Чарказян Ганад


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Чарказян Ганад, нарадзіўся 18.10.1946 г. у сяле Ерасхаун Акцембяранскага раёна (Арменія).

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў тэхнічнай навучальні №– 1 у Ерэване (1967-1968). Працаваў токарам на сударамонтным заводзе ў Туапсе Краснадарскага краю (1968-1969). Служыў у Савецкай Арміі (1969-1971). Працаваў выхавацелем прафесійна-тэхнічнай навучальні №– 27 у Эчміадзіне (1971-1973, Арменія). З 1973 г. жыве і працуе ў Менску: старшы тэхнік у Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытуце, інжынер-сметчык рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №– 10, начальнік участка рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №– 15. Завочна скончыў Ерэванскі індустрыяльны тэхнікум (1974), будаўніча-педагагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1984). З чэрвеня 1982 г. - інжынер-тэхнолаг менскага ўчастка Слонімскай фабрыкі «Гасцінічная мэбля». Сябра СП СССР з 1988 г.

Першы верш апублікаваў у 1963 г. (часопіс «Пионер», Ерэван). У друку Беларусі выступае з 1977 г. Піша на курдскай і армянскай мовах. У Менску ў перакладзе на расейскую мову выйшлі зборнікі паэзіі «Прочность» (з армянскай, 1980), «Цвет доброты» (з курдскай, 1986), «Пространство и время» (з курдскай, 1990).



Похожие документы


Чарказян Ганад
Чарказян Ганад, нарадзіўся 18.10.1946 г. у сяле Ерасхаун Акцембяранскага раёна (Арменія). Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў тэхнічнай навучальні №– 1 у Ерэване (1967-1968). Працаваў токарам на сударамонтным заводзе ў Туапсе Краснадарскага краю (1968-1969). Служыў у Савецкай Арміі (1969-1971). Працаваў выхавацелем прафесійна-тэхнічнай навучальні №– 27 у Эчміадзіне (1971-1973, Арменія). З 1973 г. жыве і працуе ў Менску: старшы тэхнік у Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытуце, інжынер-сметчык рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №– 10, начальнік участка рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №– 15. Завочна скончыў Ерэванскі індустрыяльны тэхнікум (1974), будаўніча-педагагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1984). З чэрвеня 1982 г. - інжынер-тэхнолаг менскага ўчастка Слонімскай фабрыкі «Гасцінічная мэбля». Сябра СП СССР з 1988 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям