-



   Марчанка Святлана




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Марчанка Святлана


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Марчанка Святлана, нарадзілася 15.05.1942 г. у вёсцы Папоўцы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і служачага.

Працавала на будоўлі, у рэдакцыі касцюковіцкай раённай газеты «Сцяг камунізма» (1958-1959). Адначасова вучылася ў сярэдняй школе рабочай моладзі. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі была старшай піянерважатай у школе №– 1 у Касцюковічах. Скончыла Магілеўскі педагагічны інстытут (1964). У 1964-1966 гг. - загадчык школьнага аддзела Касцюковіцкага райкама камсамола. Працавала ў рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва» (1966-1967), «Чырвоная змена» (1967-1968). У 1969-1972 гг. - кіраўнік гуртка «Юныя сябры паэзіі» Дома піянераў у Слуцку, педагог у дзіцячых садах №– 10, 14 (1973-1978). Працавала ў часопісах «Вожык» (1978), «Работніца і сялянка» (1980-1983). З 1984 г. - рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1985 г.

Дэбютавала вершамі ў «Магілёўскай праўдзе» (1960). З літаратурна-крытычнымі матэрыяламі выступае ў друку з 1965 г. Аўтар кнігі «Васіль Вітка: Нарыс жыцця і творчасці» (1985).



Похожие документы


Яўсеева Святлана
Яўсеева Святлана, нарадзілася 04.09.1932 г. у горадзе Ташкенце (Узбекістан) у сям'і ваеннаслужачага. Скончыла літаратурны факультэт Ташкенцкага педагагічнага інстытута (1957) і Літаратурны інстытут у Маскве (1962). У Менску жыве з 1962 г. Сябра СП СССР з 1964 г. Першыя творы надрукавала ў 1955 г. Піша на расейскай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Женщина под яблоней» (Масква, 1962, пад такой самай назвай выйшла кніга выбраных вершаў у Менску, 1982), «Новолуние» (1965), «Зову!» (1974), «Евразия» (1979), «Последнее прощание» (1983), «Ищу человека» (вершы, паэмы, 1988)....

Курылёва Святлана
Курылёва Святлана, нарадзілася 25.04.1928 г. у горадзе Жытоміры (Украіна) у сям'і ваеннаслужачага. Скончыла расейскае аддзяленне філалагічнага факультэта Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950). Працавала выкладчыцай расейскай мовы і літаратуры ў школе гарадскога пасёлка Камянец Берасцейскай вобласці (1950-1983). Жыве ў Камянцы. Сябра СП СССР з 1980 г. У друку пачала выступаць у 1950 г. (берасцейская абласная газета «Заря»). Піша на расейскай мове. Друкавацца пачала з 1960 г., калі ў часопісе «Юность» (Масква) было апублікавана апавяданне «Дорога». Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Жаворонки на улице» (1965), «И нелегко и непросто» (1975), «Формула успеха» (нарысы, 1979), «Доброта» (1983), «Самый короткий день» (1987) і кнігі-дыялога «Совхоз-комбинат «Беловежский»: сегодня и завтра» (з Ю.Марозам, 1990)....

Клімковіч Святлана
Клімковіч Святлана, нарадзілася 26.08.1935 г. у горадзе Менску ў сям'і пісьменніка. Скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працавала карэктарам, літработнікам, адказным сакратаром газеты «Голас Радзімы» (1958-1970), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1970-1972), рэдактарам у часопісе «Народная асвета» (1972-1974), рэдактарам рэдакцыі праграм для моладзі на Беларускім тзлебачанні. У 1977-1990 гг. - адказны рэдактар бюлетэня Беларускага тэатральнага аб'яднання (з 1987 г. Саюза тэатральных дзеячаў) «Тэатральны Мінск». Сябра СП СССР з 1986 г....

Басуматрава Святлана
Басуматрава Святлана, нарадзілася 22.11.1946 г. у горадзе Мазыры Гомельскай вобласці ў сям'і служачых. Дзяцінства прайшло на Магілеўшчыне. У 1958 г. сям'я выехала на цалінныя землі ў пасёлак Паспеліна Алтайскага краю, у 1962 г. пераехала ў Баранавіцкі раён. Пасля заканчэння школы (1964) працавала старшай піянерважатай Вольнаўскай васьмігадовай школы пад Баранавічамі. У 1966-1969 гг. вучылася ў Літаратурным інстытуце ў Маскве (скончыла завочна ў 1986). Працавала ўлікоўцам у саўгасе «Савіцкі» Баранавіцкага раёна, выкладала беларускую і нямецкую мовы ў Крывошынскай і Федзюкоўскай сярэдніх школах Ляхавіцкага раёна. З 1972 г. у Бабруйску - швачка-матарыстка швейнай фабрыкі, паштальён, укладчыца камбіната будаўнічых матэрыялаў, карэспандэнт-арганізатар радыёвяшчання, карэспандэнт шматтыражнай газеты «Рабочы», кантралёр вытворчага аб'яднання «Беларусьгуматэхніка». Сябра СП СССР з 1982 г....

Марчанка Святлана
Марчанка Святлана, нарадзілася 15.05.1942 г. у вёсцы Папоўцы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і служачага. Працавала на будоўлі, у рэдакцыі касцюковіцкай раённай газеты «Сцяг камунізма» (1958-1959). Адначасова вучылася ў сярэдняй школе рабочай моладзі. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі была старшай піянерважатай у школе №– 1 у Касцюковічах. Скончыла Магілеўскі педагагічны інстытут (1964). У 1964-1966 гг. - загадчык школьнага аддзела Касцюковіцкага райкама камсамола. Працавала ў рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва» (1966-1967), «Чырвоная змена» (1967-1968). У 1969-1972 гг. - кіраўнік гуртка «Юныя сябры паэзіі» Дома піянераў у Слуцку, педагог у дзіцячых садах №– 10, 14 (1973-1978). Працавала ў часопісах «Вожык» (1978), «Работніца і сялянка» (1980-1983). З 1984 г. - рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1985 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям