-



   Мархель Уладзімір




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Мархель Уладзімір


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Мархель Уладзімір, нарадзіўся 28.03.1940 г. у вёсцы Жыгалкі Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых.

Пасля заканчэння сярэдняй школы імя Якуба Коласа ў в. Мікалаеўшчына (1957) працаваў малатабойцам у калгасе, рабочым ачышчальнага забою (мае кваліфікацыю 6 разраду) на шахце ў Навашахцінску Растоўскай вобласці. У 1964 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1964-1969 гг. выкладаў расейскую мову і літаратуру ў школах - у вёсцы Стадолічы Лельчыцкага раёна, Валожыне, Менску, працаваў у газеце «Мінская праўда», старшым рэдактарам у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа АН БССР, малодшым навуковым супрацоўнікам у Аддзеле навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках. З 1978 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.

Друкавацца пачаў у 1954 г. (вершы ў стаўбцоўскай раённай газеце «Голас селяніна»). З 1957 г. выступае ў рэспубліканскім друку як паэт і літаратуразнавец. Выдаў кнігі «Лірнік вясковы: Сыракомля ў беларуска-польскім літаратурным узаемадзеянні» (1983), «Вяшчун славы і волі» (1989), «Крыніцы памяці» (1990). Уклаў «Творы» В.Каратынскага (1981) і «Творы» Я.Лучыны (1988).

З польскай на беларускую мову пераклаў вершы Я.Купалы, асобныя творы В.Дуніна-Марцінкевіча, У.Сыракомлі, В.Каратынскага, Я.Лучыны, Я.Каханоўскага, Л.Стафа, Ю.Тувіма, Р.Дабравольскага, Б.Драздоўскага і інш.



Похожие документы


Паўлаў Уладзімір
Паўлаў Уладзімір, нарадзіўся 25.10.1935 г. у вёсцы Замошша Любанскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1954 г. скончыў Дарасінскую сярэднюю школу і працаваў літработнікам любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы». Служыў у Савецкай Арміі (1954-1957). У 1962 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў загадчыкам літаратуры і мастацтва, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1962-1967), адказным сакратаром кінабюлетэня «На экранах Беларусі» (1967-1971), літкансультантам СП БССР (1971-1972, 1986-1988), загадваў рэдакцыямі паэзіі, затым збору твораў і выбраных твораў выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972-1985). З 1990 г. - намеснік старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1962 г....

Якутаў Уладзімір
Якутаў Уладзімір, нарадзіўся 05.11.1926 г. у вёсцы Ранькава Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1942-1944 гг. - у партызанскім атрадзе брыгады «Неуловимые». З 1944 г. - у дзеючай арміі. У 1945 г. быў паранены і дэмабілізаваны. У 1945-1946 гг. працаваў сакратаром Булаўскага сельсавета Полацкага раёна. У 1946-1961 гг. у Летуве - сакратар Швенгіонеляйскага валаснога камітэта камсамола, інструктар, загадчык парткабінета райкама партыі. Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954). З 1961 г. працаваў у Менску адказным сакратаром таварыства «Веды» Ленінскага раёна, намеснікам дырэктара па культрабоце тэхнічнай навучальні №– 53, навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі пры ЦК КПБ. З 1973 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. З сакавіка 1990 г. - прэзідэнт культурна-творчай фірмы «Русь Белая». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1984 г....

Верамейчык Уладзімір
Верамейчык Уладзімір, нарадзіўся 01.11.1937 г. у вёсцы Петрыцкае Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1955 г. скончыў Рэчыцкую педагагічную навучальню. Год працаваў старшым піянерважатым Міхалкаўскай сярэдняй школы Мазырскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1956-1959). Пасля дэмабілізацыі паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1964). Працаваў завучам, дырэктарам Ведрыцкай васьмігадовай школы Рэчыцкага раёна, пасля рэарганізацыі гэтай школы ў сярэднюю (1966) -яе дырэктар. Сябра СП СССР з 1976 г....

Папковіч Уладзімір
Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынерна-радыётэхнічнай навучальні (1963-1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Менскага оптыка-механічнага завода. У 1966-1970 гг. настаўнічаў у школе №– 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і ангельскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума, з 1982 г. - старшы выкладчык Віцебскага педінстытута. Сябра СП СССР з 1981 г....

Ягоўдзік Уладзімір
Ягоўдзік Уладзімір (таксама Ягаўдзік Уладзімір), нарадзіўся 14.02.1956 г. у вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978-1982 гг. працаваў карэспандэнтам Берасцейскай абласной газеты «Заря», рэдактарам Берасцейскай абласной студыі тэлебачання. З 1982 г. жыве ў Менску. У 1982-1990 гг. - супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1990 г. - рэдактар газеты «Дзеці і мы». Сябра СП СССР з 1985 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям