-



   Калюга Лукаш




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Калюга Лукаш


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Калюга Лукаш (сапр. Вашына Канстанцін), нарадзіўся 27.09.1909 г. у вёсцы Скварцы Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1931 г. скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум. Працаваў стыльрэдактарам у навукова-даследчым Інстытуце прамысловасці ВСНГ, на Беларускім радыё. Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Узвышша». У студзені 1933 г. рэпрэсіраваны, асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у Ірбіце Свярдлоўскай вобласці. Паўторна арыштаваны 02.10.1937 г. Рэабілітаваны 24.08.1956 г. Вярхоўным судом БССР, па справе другога арышту - 22.12.1965 г. Чэлябінскім абласным судом.

Расстраляны 02.10.1937 г.

Першыя апавяданні надрукаваў у 1927 г. (часопіс «Чырвоны сейбіт»). У 1928 г. часопіс «Узвышша» змясціў аповесць «Ні госць, ні гаспадар», у 1929 г. - шэраг апавяданняў. У часопісе «Полымя» за 1931 г. была надрукавана першая частка аповесці «Нядоля Заблоцкіх» - «Прыгоды і летуценні». У 1974 г. выйшаў зборнік апавяданняў і аповесцей «Ні госць, ні гаспадар». Падборку апавяданняў змясціў часопіс «Полымя» ў 1988 г.

Пераклаў аповесць П.Панча «Блакітныя эшалоны» (з К.Чорным, 1930), раман Ю.Алешы «Зайздрасць» (1931), раман Я.Гашака «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (ч. 4, 1932).



Похожие документы


Бэндэ Лукаш
Бэндэ Лукаш, нарадзіўся 01.11.1903 г. у вёсцы Шчакоцк Іванаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі (1926). Спачатку працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, потым - у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР, адначасова ў часопісе «Напагатове» і Дзяржаўным выдавецтве ў Ленінградзе і ў Ленінградскім тэатральным інстытуце, з 1935 г. - у Інстытуце расейскай літаратуры (Пушкінскі Дом), загадваў кафедрай расейскай літаратуры Ленінградскага абласнога настаўніцкага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у войсках НКУС (Ленінград). З 1946 г. - выкладчык у педагагічных і настаўніцкіх інстытутах Даўгаўпілса, Ленінграда, Выбарга, Жытоміра, рэдактар Ленінградскага аддзялення Дзяржаўнага літаратурнага выдавецтва. Сябра СП СССР з 1934 г....

Калюга Лукаш
Калюга Лукаш (сапр. Вашына Канстанцін), нарадзіўся 27.09.1909 г. у вёсцы Скварцы Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1931 г. скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум. Працаваў стыльрэдактарам у навукова-даследчым Інстытуце прамысловасці ВСНГ, на Беларускім радыё. Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Узвышша». У студзені 1933 г. рэпрэсіраваны, асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у Ірбіце Свярдлоўскай вобласці. Паўторна арыштаваны 02.10.1937 г. Рэабілітаваны 24.08.1956 г. Вярхоўным судом БССР, па справе другога арышту - 22.12.1965 г. Чэлябінскім абласным судом....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям