-



   Калодзежны Леанід




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Калодзежны Леанід


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Калодзежны Леанід, нарадзіўся 28.02.1935 г. у вёсцы Солаўе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Віцебскай мастацка-графічнай педнавучальні (1951-1953), служыў у Савецкай Арміі (1954-1957). У 1958-1960 гг. - супрацоўнік аршанскай раённай газеты «Ленінскі прызыў», з 1961 г. - мастак-афарміцель на Аршанскім ільнокамбінаце. Сябра СП СССР з 1977 г.

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 г. (літаратурна-мастацкі альманах «Дзвіна»), у 1967 г. газета «Літаратура і мастацтва» апублікавала падборку апавяданняў. Аўтар кніг апавяданняў «Аўсяны звон» (1975) і «Бярозы ў жыце» (1981).



Похожие документы


Пранчак Леанід
Пранчак Леанід, нарадзіўся 12.11.1958 г. у вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). Пасля заканчэння ўніверсітэта - малодшы рэдактар Магілеўскага абласнога радыё. З 1983 г. - у Рэспубліканскім штабе студэнцкіх атрадаў. Сябра СП СССР з 1989 г. Першы верш апублікаваў у 1973 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар кніг вершаў «Ясак любові» (калектыўны зборнік «Лагодны прамень раніцы», 1988), «Першапутак» (1988). Перакладае з польскай, расейскай і ўкраінскай моў....

Левановіч Леанід
Левановіч Леанід (таксама Лявонаў Леанід), нарадзіўся 14.09.1938 г. у вёсцы Клеявічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілеўскую культасветнавучальню (1956). Працаваў ва ўстановах культуры Дзяржынскага і Касцюковіцкага раёнаў (1956-1958). У 1957 г. паступіў на завочнае аддзяленне факультета журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў на Балтыйскім флоце (1958-1961). Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянар і скончыў універсітэт у 1963 г. Працаваў у рэспубліканскіх газетах «Знамя юности», «Сельская газета», «Літаратура і мастацтва» (1963-1971). У 1971-1974 гг. - рэдактар аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Неман». З 1974 г. - адказны сакратар, з 1975 г. - рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». У 1980-1982 гг. - галоўны рэдактар літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1984 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1975 г....

Яўменаў Леанід
Яўменаў Леанід, нарадзіўся 22.07.1932 г. у вёсцы Халмы Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961). У 1954-1958 гг. - сакратар Менскага гаркама камсамола. У 1961-1970 гг. - дацэнт Менскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970-1971 гг. - лектар ЦК КПБ. З 1971 г. - міжнародны чыноўнік у дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры ЮНЕСКА, з 1975 г. - загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ, з 1979 г. - загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1982 г. - загадчык аддзела навуковай інфармацыі АН БССР. Доктар філасофскіх навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1981 г....

Якубовіч Леанід
Якубовіч Леанід, нарадзіўся 21.03.1948 г. у вёсцы Радкава Салігорскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Працаваў паштальёнам, аператарам у аддзяленні сувязі вёскі Чапялі, пасля заканчэння Любанскай завочнай сярэдняй школы (1965) - машыністам на другім Салігорскім калійным камбінаце. У 1967 г. залічаны ў штат рэдакцыі салігорскай раённай газеты «Шахцёр». Завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1969-1970 гг. працаваў у шахце. Трагічна загінуў у шахце 08.06.1970 г. Першы верш надрукаваў у 1965 г. (газета «Чырвоная змена»). Вершы ўключаліся ў калектыўныя зборнікі «Рунь» (1970), «Універсітэт паэтычны (1971). У 1979 г. выйшаў зборнік вершаў «Я з вамі, вёсны...»....

Дранько-Майсюк Леанід
Дранько-Майсюк Леанід, нарадзіўся 10.10.1957 г. у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў рабочай сям'і. Пасля заканчэння Давыд-Гарадоцкай сярэдняй школы №– 2 (1974) працаваў на мясцовым заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 г. паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1976-1978 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982 г. З 1982 г. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1984 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям