-



   Хромчанка Кузьма




doc.png  Тип документа: биографии


type.png  Предмет: Хромчанка Кузьма


type.png  ВУЗ: Не привязан


size.png  Размер: 0 b

Хромчанка Кузьма, нарадзіўся 25.10.1929 г. у пасёлку Калінаўка Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў літаратурны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1951). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дзятлаўскай сярэдняй школе (Гарадзенскай вобласці, 1951-1953). Вучыўся ў аспірантуры (1953-1956), працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1956-1966). З 1966 г. на выкладчыцкай рабоце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, дацэнт кафедры беларускай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г.

У друку выступае з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі з 1957 г. Аўтар манаграфій «Піліп Пестрак: Жыццё і творчасць» (1960), «Беларуская мастацкая проза (канец XIX - пачатак XX ст.» (1979), навукова-папулярнай кнігі «За шчасце зямное» (1966).



Похожие документы


Чорны Кузьма
Чорны Кузьма (сапр. Раманоўскі Мікалай), нарадзіўся 24.06.1900 г. у маёнтку Боркі Слуцкага павета (цяпер Капыльскі раён Менскай вобласці) у сялянскай сям'і. Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1916-1919). У 1920-1922 гг. працаваў у валасным рэўкаме, у Слуцкім павятовым ваенкамаце, настаўнічаў. У 1923 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта (скончыў два курсы). У 1924-1928 гг. працаваў у газеце «Беларуская вёска». Сябра літаратурнага аб'яднання «Маладняк» (з 1923), старшыня «Узвышша» (1926-1931). У 1932-1937 гг. - галоўны літкансультант у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР. 14.10.1938 г. быў арыштаваны. Каля 8 месяцаў адседзеў у менскай турме, а затым быў вызвалены. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, працаваў у газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1941-1944), часопісе «Беларусь». Вярнуўся ў Менск. Сябра СП СССР з 1934 г....

Хромчанка Кузьма
Хромчанка Кузьма, нарадзіўся 25.10.1929 г. у пасёлку Калінаўка Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў літаратурны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1951). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дзятлаўскай сярэдняй школе (Гарадзенскай вобласці, 1951-1953). Вучыўся ў аспірантуры (1953-1956), працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1956-1966). З 1966 г. на выкладчыцкай рабоце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, дацэнт кафедры беларускай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г....

Bigreferat.ru - каталог учебной информации (c) 2013-2014 | * | Правообладателям